+375 (29) 109 60 11

+375 (44) 588 60 11

Галоўная

Аб нас

Экспертызы

Інжынерныя паслугі

Аналіз і ацэнка

Семінары

Кантакты

+375 (29) 109 60 11

+375 (44) 588 60 11

Зыходныя дадзеныя

Судова-экспертная калегія праводзіць у судовым і дасудовым парадку ўсе віды аўтатэхнічных экспертыз, адным з аб'ектаў якіх з'яўляюцца дадзеныя, што змяшчаюцца ў пададзеных на даследаванне матэрыялах і не патрабуюць прававой ацэнкі.

Доказнасць аўтатэхнічнай экспертызы па пэўнай справе (выпадку) шмат у чым вызначаецца якасцю пададзеных на даследаванне матэрыялаў і зыходных дадзеных.

Шэраг аб'ектаў аўтатэхнічнай экспертызы у той ці іншай меры могуць быць захаваныя і пададзеныя для даследавання (транспартныя сродкі, асобныя іх дэталі, вузлы і агрэгаты і інш.). Іншая частка аб'ектаў (месца дарожна-транспартнага здарэння, сляды на дарозе і элементах навакольнага становішча, стан дарогі, умовы надвор’я і метэаралагічныя ўмовы) у большасці выпадкаў могуць быць даследаваныя толькі па матэрыялах справы, у якіх зафіксаваны іх бягучы стан на вызначаны момант часу.

Зазвычай, гэтыя дадзеныя фіксуюцца ў пратаколе агляду месца здарэння, на схеме да яго, пратаколе (акце агляду) транспартнага сродку, а таксама ў іншых дакументах і на іншых носьбітах інфармацыі. Гэтыя зыходныя дадзеныя эксперт можа прымаць і даследаваць самастойна ў рамках пастаўленых на вырашэнне пытанняў, калі няма якіх-небудзь удакладненняў ці тлумачэнняў з боку замоўцы правядзення экспертызы (органа, што вядзе крымінальны, адміністрацыйны або грамадзянскі працэс).

Іншыя зыходныя дадзеныя (інфармацыя з тлумачэнняў сведкаў, пратаколаў допыту ўдзельнікаў і сведкаў здарэння, пратаколы працэсуальных дзеянняў, іншых экспертыз і даследаванняў), зазвычай, патрабуюць прававой ацэнкі (усебаковай, поўнай і аб'ектыўнай праверцы) усіх сабраных па справе доказаў. Паколькі прававая ацэнка доказаў выходзіць за межы кампетэнцыі эксперта, ён можа прымаць выточныя дадзеныя з матэрыялаў справы толькі па ўказанні органа дазнання, следства або суда. Гэткія зыходныя дадзеныя выкладаюцца або непасрэдна ў пастанове ці вызначэнні аб прызначэнні экспертызы або дадаткова па хадатайніцтву эксперта аб падаванні адпаведных зыходных дадзеных ці матэрыялаў, якія патрэбныя для правядзення экспертызы і дачы заключэння па пастаўленых пытаннях.

Пракансультавацца па пытаннях прызначэння судова-аўтатэхнічнай экспертызы у Судова-экспертнай калегіі Вы можаце па адрасе: г. Мінск, вул. Жукоўскага, д. 11а, 4-ы паверх

або па тэлефонах +375 (17) 317 04 71; +375 (17) 317 04 72; +375 (17) 317 04 73; +375 (17) 317 04 74; +375 (17) 317 04 75; +375 (17) 317 04 76; +375 (44) 588 60 11

© С.А.Кіршанкоў



Кантакты

Адміністрацыя і экспертныя аддзелы
Беларусь, г. Мінск, вул. Жукоўскага, д. 11а, 4-ы паверх
+375 (17) 317 04 71, +375 (17) 317 04 72,
+375 (17) 317 04 73, +375 (17) 317 04 74,
+375 (17) 317 04 76, +375 (29) 109 60 11,
+375 (44) 588 60 11

Аддзел судовых экспертыз у г. Бабруйску
Беларусь, г. Бабруйск, вул. Камсамольская, д. 25
+375 (225) 70 57 93, +375 29 1966011

Юрыдычны адрас
Беларусь, г. Мінск, вул. Якубава, д. 80, 15-ы паверх