+375 (17) 317-04-71

+375 (17) 317-04-72

Галоўная

Аб нас

Экспертызы

Інжынерныя паслугі

Вымярэнні і ацэнка

Семінары

Кантакты

+375 (29) 109-60-11

+375 (44) 588-60-11

Нашыя перавагі

Судова-экспертная калегія мае наступныя дакументы, якія пацвярджаюць ейнае права на ажыццяўленне розных напрамкаў дзейнасці:

  • ліцэнзія № 07050 / 16 на ажыццяўленне судова-экспертнай дзейнасці;
  • атэстат адпаведнасці № 0000420-ОБ трэцяй катэгорыі на права ажыццяўлення выканання работ па абследаванню будынкаў і збудаванняў, сапраўдны да 05 лістапада 2026 года;
  • сертыфікат адпаведнасці № BY/112 05.01. 002.01 00821 па СТБ ISO 9001-2015 на аказанне паслуг па вытворчасці судовых экспертыз, спецыяльных даследаванняў (экспертыз тавару) і кансультацый па іх; правядзенне вымярэнняў, выпрабаванняў і неразбураючага кантролю; ацэнку кошту аб'ектаў грамадзянскіх правоў; выкананне праектных разлікаў, акустычных, святлатэхнічных і цеплатэхнічных разлікаў у галіне будаўніцтва; разліках сістэм вентыляцыі і кандыцыянавання, трывальных разліках і разліках у галіне праектавання санітарна-ахоўных зон; выкананне работ па абследаванні будынкаў і збудаванняў; спецыяльным псіхафізіялагічным даследаванням (праверкам) з выкарыстаннем паліграфа;
  • сертыфікат адпаведнасці № BY/112 05.01. 002 10350 па СТБ ISO 9001-2015 на выкананне функцый замоўцы, забудоўшчыка, аказанне інжынерных паслуг пры ажыццяўленні дзейнасці ў галіне будаўніцтва аб'ектаў 1-4 класаў складанасці, улучаючы выкананне функцый замоўцы, забудоўшчыка, аказанне інжынерных паслуг па комплексным кіраванні будаўнічай дзейнасцю, тэхнічны нагляд за агульнабудаўнічай працай, працай ў галіне водазабеспячэння і каналізацыі, працай па майстраванні сістэм вентыляцыі, кандыцыянавання, працай ў галіне цеплазабеспячэння, газазабеспячэння, электразабеспячэння, тэхнічны нагляд за добраўпарадкаваннем тэрыторыі.

Усе экспертызы, адмысловыя даследаванні, вымярэнні і разлікі праводзяцца менавіта супрацоўнікамі Судова-экспертнай калегіі, пры выкананні работ, а тым больш судовых экспертыз мы не прыцягваем сэрвісныя цэнтры або іншыя структурныя падраздзяленні зацікаўленых бакоў або гэтак званыя «партнёрскія» арганізацыі. Супрацоўнікі Судова-экспертнай калегіі ў сваіх галінах ведаў з'яўляюцца адмыслоўцамі, якія атэставаныя:

  • Дзяржаўным камітэтам судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь (Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь);
  • Міністэрствам будаўніцтва і архітэктуры Рэспублікі Беларусь;
  • Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Рэспублікі Беларусь;
  • Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь;
  • акрэдытаванымі органамі абавязковай і добраахвотнай сертыфікацыі персаналу.

Экспертызы і адмысловыя даследаванні праводзяцца ў Судова-экспертнай калегіі на ўласным выпрабавальным і вымяральным абсталяванні, якое ў належным парадку праходзіць перыядычную дзяржаўную паверку (каліброўку), усе вымярэнні і выпрабаванні праводзяцца навучанымі супрацоўнікамі, якія маюць значны досвед гэткіх работ, таму мы заўсёды гарантуем дакладнасць сваіх вынікаў вымярэнняў і выпрабаванняў.

Уласная развітая матэрыяльна-тэхнічная база, якая ўлучае сродкі вымярэнняў і выпрабаванняў, інструменты і дапаможныя сродкі, памяшканні, адпаведныя правядзенню розных спецыфічных работ, дазваляюць Судова-экспертнай калегіі аказваць шырокі спектр паслуг у шматлікіх адмысловых галінах.

Супрацоўнікі Судова-экспертнай калегіі перыядычна праходзяць не толькі абавязковае, рэгламентаваныя заканадаўствам перыядычнае павышэнне кваліфікацыі, але і навучанне сучасным найноўшых тэхналогіях і метадам даследаванняў.

Супрацоўнікі Судова-экспертнай калегіі з'яўляюцца як высокакваліфікаванымі адмыслоўцамі ў сваіх галінах, гэтак і людзьмі з высокімі маральна-этычнымі прынцыпамі. Мы не вырабляем экспертызы або працы з «замоўнымі» высновамі або вынікамі вымярэнняў (выпрабаванняў). Мы не патакаем супрацьпраўнай дзейнасці якіх-небудзь зацікаўленых асоб або арганізацый. Мы захоўваем у таямніцы атрыманую канфідэнцыйную інфармацыю сваіх замоўцаў.

Мы праводзім незалежныя экспертызы і даследаванні. Менавіта таму дэвіз Судова-экспертнай калегіі «Explorationes expertae proxima via ad vero est», што перакладаецца з латыні як «Экспертныя даследаванні – бліжэйшы шлях да Ісціны».

© К.І.Дадзькоў



Кантакты

Адміністрацыя і экспертныя аддзелы
Беларусь, г. Мінск, вул. Жукоўскага, д. 11а, 4-ы паверх
+375 (17) 317 04 71, +375 (17) 317 04 72,
+375 (17) 317 04 73, +375 (17) 317 04 74,
+375 (17) 317 04 76, +375 (29) 109 60 11,
+375 (44) 588 60 11

Кабінет псіхолага і паліграфолага
Беларусь, г. Мінск, вул. Якубава, д. 80, 15-ы паверх
+375 (29) 397-31-71

Аддзел судовых экспертыз у г. Бабруйску
Беларусь, г. Бабруйск, вул. Пушкіна, д. 159, пам. 4
+375 (225) 70 57 93, +375 (29) 196 60 11

Юрыдычны адрас
Беларусь, г. Мінск, вул. Якубава, д. 80, 15-ы паверх