+375 (17) 317-04-71

+375 (17) 317-04-72

Галоўная

Аб нас

Экспертызы

Інжынерныя паслугі

Вымярэнні і ацэнка

Семінары

Кантакты

+375 (29) 109-60-11

+375 (44) 588-60-11

Ацэнка конкурсных прапаноў

Судова-экспертная калегія аказвае комплексную паслугу па ацэнцы конкурсных прапаноў патэнцыйных пастаўшчыкоў абсталявання і праграмнага забеспячэння на адпаведнасць умовам конкурсу на закупку.

Звычайна у сістэме крытэрыяў ацэнкі конкурсных прапаноў пастаўшчыкоў абсталявання і праграмнага забеспячэння паказчыкам з найбольшай важнасцю з'яўляецца найменшая цана пастаўкі. Пры правязденні конкурсащ на закупку нярэдка сустракаюцца выпадкі перамогі нядобрасумленнага пастаўшчыка, які прапануе пры найменшай цане пастаўкі набор няўзгодненага тэхналагічнага абсталявання або праграмнага забеспячэння, якое фактычна валодае меншай функцыянальнасцю, прадукцыйнасцю і нізкай надзейнасцю, чым закладзена ва ўмовах конкурсу. Акрамя таго гэткія пастаўшчыкі нават пры негатыўнай гісторыі паставак на аналагічныя прадпрыемствы галіны фармальна перамагаюць па ўмовах конкурсу. Для мінімізацыі сваех патэнцыйных юрыдычных рызык дадзеныя нядобрасумленныя пастаўшчыкі пасля перамогі ў конкурсе на закупку прапануюць да падпісання дамову (кантракт) на пастаўку з умовамі, некалькі адрознымі ад умоў конкурсу, размытымі фармулёўкамі ў спецыфікацыі пастаўкі, якія робяць магчымым дваякае тлумачэнне патрабаванняў пастаўкі пры наступстве канфліктнай сітуацыі. Таксама часта сустракаюцца выпадкі пастаўкі абсталявання і праграмнага забеспячэння, відавочна адрознага ад патрабаванняў конкурсу і спецыфікацыі дамоўных дакументаў, пры гэтым у далейшым нядобрасумленныя пастаўшчыкі для мінімізацыі сваёй фінансавай адказнасці альбо звяртаюцца да працэдуры ўласнага банкруцтва, альбо ідуць па шляху зацяжных шматгадовых эканамічных спрэчак у дасудовым і судовым парадку ў разліку на інфляцыйныя (дэвальвацыйныя) чаканні.

Судова-экспертная калегія прапануе паслугу па ацэнцы конкурсных прапаноў пастаўшчыкоў абсталявання і праграмнага забеспячэння ў тры этапы.

Ініцыятар конкурсу ў сістэме крытэрыяў ацэнкі конкурсных прапаноў закладвае такі паказчык як «Ацэнка прапановы незалежнай экспертнай арганізацыяй» і пры аналізе конкурсных прапаноў у тым ліку запытвае прафесійнае меркаванне экспертнай арганізацыі.

На першым этапе экспертная арганізацыя аргументавана разглядае адпаведнасць тэхнічных характарыстык прапанаванага абсталявання і праграмнага забеспячэння патрабаванням конкурсу і ацэньвае ўсіх патэнцыйных пастаўшчыкоў па 20-бальнай шкале. Гэткім чынам, нядобрасумленны пастаўшчык з нізкім коштам прапановы, які атрымаў найменшы бал ад экспертнай арганізацыі, фактычна губляе магчымасць прапановы да пастаўкі абсталявання з загадзя горшымі характарыстыкамі.

На другім этапе экспертная арганізацыя ацэньвае праект дамовы (кантракта) на пастаўку абсталявання або праграмнага забеспячэння з мэтай праверкі факту адлюстравання ў дамоўных дакументах ўсіх значных функцыянальных характарыстык аб'ектаў пастаўкі.

На трэцім этапе экспертная арганізацыя праводзіць ацэнку адпаведнасці пастаўленага і ўсталяванага абсталявання або праграмнага забеспячэння патрабаванням конкурсу і дамоўных дакументаў, а таксама ацэнку фізічнага зносу і надзейнасці аб'ектаў пастаўкі, пасля чаго замоўца пастаўкі ажыццяўляе канчатковую аплату за пастаўку.

Дзякуючы аператыўнаму і прафесійнаму прадастаўленню дадзенай экспертнай паслугі замоўца абсталявання і праграмнага забеспячэння атрымлівае гарантаваны механізм абароны ад нядобрасумленных пастаўшчыкоў.

Пракансультавацца па пытаннях ацэнкі конкурсных прапаноў патэнцыйных пастаўшчыкоў абсталявання і праграмнага забеспячэння на адпаведнасць умовам конкурсу на закупку ў Судова-экспертнай калегіі Вы можаце па адрасе: г. Мінск, вул. Жукоўскага, д. 11а, 4-ы паверх

або па тэлефонах +375 (17) 317 04 71; +375 (17) 317 04 72; +375 (17) 317 04 73; +375 (17) 317 04 74; +375 (17) 317 04 76; +375 (44) 588 60 11, +375 (29) 109 60 11

© К.І.Дадзькоў



Кантакты

Адміністрацыя і экспертныя аддзелы
Беларусь, г. Мінск, вул. Жукоўскага, д. 11а, 4-ы паверх
+375 (17) 317 04 71, +375 (17) 317 04 72,
+375 (17) 317 04 73, +375 (17) 317 04 74,
+375 (17) 317 04 76, +375 (29) 109 60 11,
+375 (44) 588 60 11

Кабінет псіхолага і паліграфолага
Беларусь, г. Мінск, вул. Якубава, д. 80, 15-ы паверх
+375 (29) 397-31-71

Аддзел судовых экспертыз у г. Бабруйску
Беларусь, г. Бабруйск, вул. Пушкіна, д. 159, пам. 4
+375 (225) 70 57 93, +375 (29) 196 60 11

Юрыдычны адрас
Беларусь, г. Мінск, вул. Якубава, д. 80, 15-ы паверх