Судова-экспертная калегія праводзіць наступныя віды акустычных вымярэнняў:
- вымярэнні ўзроўняў шуму;
- вымярэнне ўзроўню інфрагуку;
- вымярэнне ўзроўню ультрагуку;
- вымярэнне ізаляцыі паветранага шуму ўнутранымі і вонкавымі агараджальнымі канструкцыямі;
- вымярэнне ізаляцыі ўдарнага шуму ўнутранымі агараджальнымі канструкцыямі;
- вызначэнне крыніцы ўзнікнення шуму.
Усе сродкі вымярэнняў Судова-экспертнай калегіі, якія ўжываюцца пры вымярэннях і даследаваннях узроўняў шкодных і небяспечных фактараў вытворчага асяроддзя і бытавых памяшканняў, унесеныя ў Дзяржаўны рэестр сродкаў вымярэнняў Рэспублікі Беларусь і прайшлі належную дзяржаўную паверку ў акрэдытаваных лабараторыях Дзяржстандарту Рэспублікі Беларусь.
Пры вымярэннях узроўню шуму ад ліфтавага абсталявання, абсталявання цеплавога вузла, транспартных плыняў, аэрадромаў ёсць пэўныя асаблівасці, якія неабходна ўлічваць пры замове дадзеных акустычных вымярэнняў.
Замовіць правядзенне акустычных вымярэнняў у Судова-экспертнай калегіі Вы можаце па адрасе: г. Мінск, вул. Жукоўскага, д. 11А, 4-ы паверх
або па тэлефонах +375 (17) 317 04 71; +375 (17) 317 04 72; +375 (17) 317 04 73; +375 (17) 317 04 74; +375 (17) 317 04 75; +375 (17) 317 04 76; +375 (29) 198 60 11; +375 (44) 588 60 11.