+375 (17) 317-04-71

+375 (17) 317-04-72

Галоўная

Аб нас

Экспертызы

Інжынерныя паслугі

Вымярэнні і ацэнка

Семінары

Кантакты

+375 (29) 109-60-11

+375 (44) 588-60-11

Патрабаванні да кабінета

У Судова-экспертнай калегіі належным чынам абсталяваныя памяшканні для правядзення псіхалагічнай экспертызы і адмысловых псіхафізіялагічных даследаванняў.

Псіхалагічныя даследаванні, у тым ліку праверкі на паліграфе, праводзяцца ў Судова-экспертнай калегіі ў адмысловых памяшканнях па адрасе: г. Мінск, вул. Якубава, д. 80, пад'езд з боку веласіпеднай сцежкі (ракі Свіслач), 15 паверх.

Ва ўсіх памяшканнях, як для правядзення псіхалагічнай экспертызы, гэтак і для правядзення адмысловых псіхафізіялагічных даследаванняў, вядзецца відэазапіс паводзін і дзеянняў апытаных асоб у высокім дазволе (HD) з высокай частатой запісу (50 кадраў у секунду), што дазваляе рэгістраваць драбнюткія мікрарухі апытанай асобы і фіксаваць мікравыразы ейнага твару.

Кабінет для правядзення псіхалагічнай экспертызы абсталяваны зонай псіхалагічнага апытання, зонай праходжання пісьмовых тэстаў і зонай псіхалагічнай разгрузкі (адпачынку). У кабінеце могуць праводзіцца даследаванні адзіночных асоб, сямейных пар, абследаванні непаўнагадовых у прысутнасці іх законных прадстаўнікоў.

Кабінет для правядзення адмысловых псіхафізіялагічных даследаванняў належным чынам гукаізаляваны, абсталяваны адмысловым масіўным крэслам для апытання на паліграфе з шырокімі падлакотнікамі і адысловай мантыяй, якая змяшчае датчыкі трэмару (руху апытанай асобы) у сядзенні, спінцы і падлакотніках. Расстаноўка мэблі ў кабінеце спрыяе як відэафіксацыі патэнцыйных спроб супрацьдзеяння праверцы з боку апытанай асобы, гэтак і найлепшаму атрыманню поліграфолагам дакладных вынікаў.

Абклейванне, у тым ліку адмысловымі матэрыяламі, сцен і падлогавага пакрыцця адпавядае ўсім патрабаванням да кабінетаў па правядзенні псіхалагічнай экспертызы і адмысловых псіхафізіялагічных даследаванняў па фактуры, колеры і кантрастнасці для атрымання аб'ектыўных вынікаў экспертызы.

Пры правядзенні экспертызы ўсе ўдзельнікі даследавання абавязаныя адключыць свае мабільныя тэлефоны, іншыя прылады сувязі.

Судова-экспертная калегія з'яўляецца першай судова-экспертнай установай у Рэспубліцы Беларусь, якая аказвае паслугі па правядзенні адмысловых псіхалагічных даследаванняў (праверак) з выкарыстаннем паліграфа і якая паспяхова прайшла сертыфікацыю сістэмы менеджменту на адпаведнасць патрабаванням новай версіі дзяржаўнага стандарта СТБ ISO 9001-2015. Апытанні з выкарыстаннем паліграфа праводзяцца атэставанымі судовымі экспертамі і поліграфолагамі.

Заказаць правядзенне адмысловага псіхалагічнага даследавання ў Судова-экспертнай калегіі Вы можаце па адрасе: г. Мінск, вул. Жукоўскага, д. 11А, 4-ты паверх

або па тэлефонах +375 (17) 317 04 71; +375 (17) 317 04 72; +375 (17) 317 04 73; +375 (17) 317 04 74; +375 (17) 317 04 76; +375 (29) 109 60 11; +375 (29) 397 31 71; +375 (44) 588 60 11.

© К.І.Дадзькоў



Кантакты

Адміністрацыя і экспертныя аддзелы
Беларусь, г. Мінск, вул. Жукоўскага, д. 11а, 4-ы паверх
+375 (17) 317 04 71, +375 (17) 317 04 72,
+375 (17) 317 04 73, +375 (17) 317 04 74,
+375 (17) 317 04 76, +375 (29) 109 60 11,
+375 (44) 588 60 11

E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Кабінет псіхолага і паліграфолага
Беларусь, г. Мінск, вул. Якубава, д. 80, 15-ы паверх
+375 (29) 397-31-71

Аддзел судовых экспертыз у г. Бабруйску
Беларусь, г. Бабруйск, вул. Пушкіна, д. 159, пам. 4
+375 (225) 70 57 93, +375 (29) 196 60 11

Юрыдычны адрас
Беларусь, г. Мінск, вул. Якубава, д. 80, 15-ы паверх