Судова-экспертная калегія ладзіць практыка-арыентаваныя семінары па наступных тэмах:
- Асаблівасці правядзення будаўніча-тэхнічных экспертыз, звязаных з падзелам жылых дамоў і зямельных участкаў, а таксама зямельнымі спрэчкамі.
- Асаблівасці правядзення будаўніча-тэхнічных экспертыз ў грамадзянскім працэсе.
- Асаблівасці правядзення будаўніча-тэхнічных экспертыз пры вырашэнні эканамічных спрэчак.
- Праблема належнай гукаізаляцыі паміж жылымі памяшканнямі шматкватэрных дамоў і асаблівасці правядзення экспертыз па гукаізаляцыі і шуму.
- Асаблівасці правядзення судовых экспертыз з пастаноўкай пытання аб ацэнцы кошту.
- Асаблівасці правядзення судова-эканамічнай экспертызы (прычыны эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва); субсiдыярная адказнасць кіраўнікоў і ўладальнікаў бізнесу; разлік сумы падлягаючых аплаце эксплуатацыйных выдаткаў; вызначэнне памеру ўпушчанай выгады; разлік сумы нанесенай шкоды і інш.).
- Асаблівасці правядзення судова-таваразнаўчай экспертызы (тавараў пасля хімчысткі і рамонту, ювелірных вырабаў, адзення і абутку, вырабаў з драўніны, драўняных матэрыялаў і іншых груп тавараў народнага спажывання).
- Асаблівасці правядзення судовых аўтатэхнічных экспертыз абставінаў дарожна-транспартнага здарэння.
- Экспертыза тэхналагічнага абсталявання: абавязковыя патрабаванні заканадаўства, асаблівасці прадастаўлення дакументацыі і правядзення выпрабаванняў.
- Асаблівасці правядзення экспертызы па абставінах няшчасных выпадкаў: дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць або адсутнасць прычынна-следчай сувязі з няшчасным выпадкам.
- Асаблівасці правядзення спецыяльнага псіхалагічнага даследавання з прымяненнем кантактнага паліграфа у судовым працэсе.
Практыка-арыентаваныя семінары праводзяцца па адрасу г. Мінск, вул. Жукоўскага 11 А, 4 паверх, канферэнц-зала Судова-экспертнай калегіі.
Усім удзельнікам дадзеных семінараў будуць выдадзеныя сертыфікаты аб праходжанні практыка-арыентаванага семінара.