Сродкі вымярэнняў, наяўныя ў Судова-экспертнай калегіі, дазваляюць праводзіць лінейна-вуглавыя вымярэнні аб'ектаў:
- усялякай геаметрычнай формы;
- з лінейнымі памерамі ад 1 мкм да 1 км;
- з вуглавымі памерамі ад 1// да 3600.
Акрамя даследаванняў саміх геаметрычных памераў мы праводзім вымярэнні:
- адхіленняў формы профілю папярочнага перасеку;
- адхіленняў формы профілю падоўжнага перасеку;
- адхіленняў ад прамалінейнасці;
- адхіленняў ад пляскатасці;
- адхіленняў ад паралельнасці;
- адхіленняў ад перпендыкулярнасці;
- адхіленняў ад вугла нахілу;
- адхіленняў ад сувоснасці;
- радыяльнага біцця;
- кантавога біцця;
- біцця ў зададзеным кірунку;
- адхіленняў ад формы зададзенага профілю;
- параметру шурпатасці Rz;
- таўшчыні лакафарбавага пакрыцця.
Супрацоўнікі Судова-экспертнай калегіі з'яўляюцца аўтарамі 4 патэнтаў Рэспублікі Беларусь (2 на вынаходкі і 2 на карысныя мадэлі) на спосабы і сродкі вымярэнняў адхіленняў формы і размяшчэння.
Замовіць правядзенне лінейна-вуглавых вымярэнняў у Судова-экспертнай калегіі Вы можаце па адрасе: г. Мінск, вул. Жукоўскага, д. 11А, 4-ы паверх
або па тэлефонах +375 (17) 317 04 71; +375 (17) 317 04 72; +375 (17) 317 04 73; +375 (17) 317 04 74; +375 (17) 317 04 75; +375 (17) 317 04 76; +375 (29) 198 60 11; +375 (44) 588 60 11.