+375 (17) 317-04-71

+375 (17) 317-04-72

Галоўная

Аб нас

Экспертызы

Інжынерныя паслугі

Вымярэнні і ацэнка

Семінары

Кантакты

+375 (29) 109-60-11

+375 (44) 588-60-11

Экспертыза піламатэрыялаў

Судова-экспертная калегія праводзіць экспертызы ўсіх відаў піламатэрыялаў.

Неабходнасць у правядзенні гэткай экспертызы ўзнікае, як правіла, у выпадку, калі пакупніка не задавальняе якасць набытых піламатэрыялаў, у выніку чаго і ўзнікае спрэчка паміж спажыўцом і вытворцам, альбо калі перад экспертамі стаіць задача вызначыць відавую прыналежнасць доследнага піламатэрыялу.

Піламатэрыялы - гэта матэрыялы з драўніны, якія атрыманыя распілоўкай бярвення ўздоўж валокнаў.

Па функцыянальнаму прызначэнню ўсе піламатэрыялы можна падзяліць на 2 вялікія гурты:

  1. Піламатэрыялы, якія непасрэдна выкарыстоўваюцца пры будаўніцтве / ўзвядзенні будынкаў, збудаванняў;
  2. Піламатэрыялы, якія выкарыстоўваюцца для вырабу профільных дэталяў (абліцавальныя матэрыялы). Да дадзенага гурта адносяць: дошкі для падлогі, падваконныя дошкі, ліштву, абшыўку (вагонку), блокхаус. Асноўная іх функцыя эстэтычная і дэкаратыўная.

Па віду апрацоўкі піламатэрыялы падзяляюцца на:

  • абразныя (з апілаванымі з 4 бакоў кантамі);
  • неабразныя (з неапілаванымі або часткова апілаванымі абзамі);
  • аднабакова-абразные (піламатэрыял з адной апілаванай абзой).

Абразны матэрыял, у сваю чаргу, у залежнасці ад шырыні і таўшчыні папярочнага перасеку падзяляецца на:

  • дошкі;
  • брусы;
  • брускі.

Гэта тры асноўныя віды піламатэрыялаў, якія ўжываюцца для далейшага вырабу дэталяў і вырабаў у асноўным у будаўніцтве, у якасці апорных і дэкаратыўных элементаў.
У ходзе правядзення экспертызы адмыслоўцамі Судова-экспертнай калегіі могуць быць устаноўленыя дэфекты піламатэрыялаў. Дэфекты па прычынах узнікнення і ступені распаўсюджвання можна падзяліць на тры вялікія гурты:

  1. Дэфекты, якія ўзнікаюць у выніку няправільнай сушкі і захоўвання піламатэрыялаў:
    • грыбныя паразы;
    • хімічныя афарбоўкі;
    • расколіны;
    • пакарабанасць;
    • біялагічныя пашкоджанні.
  2. Дэфекты, якія ўзнікаюць у выніку механічных пашкоджанняў, заганаў апрацоўкі:
    • абзол;
    • задзіракі;
    • выхапы;
    • непрафрэзіроўка драўніны;
    • няправільная заладка.
  3. Дэфекты, якія абумоўленыя заганамі будовы драўніны, месцам і ўмовамі вырастання самога дрэва:
    • сучкі;
    • расколіны;
    • смаляныя кішэнькі;
    • нахіл валокнаў;
    • крэн;
    • атожылак;
    • прорасці;
    • рак.

Пры вытворчасці экспертызы піламатэрыялаў вырашаюцца наступныя пытанні:

  • ці адпавядае якасць піламатэрыялаў патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў, дамовы, спецыфікацыі;
  • які аб'ём (колькасць у м2, м3, метрах пагонных) піламатэрыялаў, якия пастаўленыя па дамове (пазначыць нумар дамовы);
  • ці ёсць парушэнні па выкананні работ па вырабу піламатэрыялаў;
  • вызначыць фактычныя памеры вызначанага віду піламатэрыялаў;
  • ці адпавядае вільготнасць піламатэрыялу патрабаванням дамовы або тэхнічных нарматыўных прававых актаў;
  • у чым прычына ўтварэння выязначыных дэфектаў: парушаныя патрабаванні эксплуатацыі, транспартавання, захоўвання, тэхналагічнага працэсу вырабу.

Пры вырашэнні любога пытання адносна колькасці, памеру піламатэрыялаў і г.д. экспертамі Судова-экспертнай калегіі заўсёды вымяраецца вільготнасць піламатэрыялаў на момант правядзення агляду, бо ад вільготнасці залежаць памерныя характарыстыкі выраба, і ў залежнасці ад гэтага змяняюцца геаметрычныя параметры піламатэрыялаў.

Вымярэнне вільготнасці ў Судова-экспертнай калегіі праводзіцца двума асноўнымі спосабамі:

  • пры дапамозе электравільгацямера;
  • сушыльна-вагавым метадам.

Пераважна для вымярэння вільготнасці выкарыстоўваць сушыльна-вагавы метад, аднак для гэтага неабходна браць дазвол на частковае разбурэнне асобных піламатэрыялаў або прадукцыі з іх. Таму пісьмовая згода замоўцы экспертызы павінна быць абавязкова дададзеная да заявы на экспертызу.

Не менш важная і наяўнасць звестак аб вільготнасці на момант пастаўкі піламатэрыялаў спажыўцу, бо дадзеная інфармацыя дапаможа адказаць на вялікую колькасць пытанняў.

У ходзе правядзення даследаванні ажыццяўляецца візуальны і вымяральны кантроль. Дадзеныя віды кантролю вырабляюцца на падставе патрабаванняў, якія устаноўленыя у тэхнічных нарматыўных прававых актах на канкрэтны від прадукцыі. Аднак калі піламатэрыялы часткова або цалкам укладзеныя ў будаўніцтва, іх не заўсёды магчыма цалкам агледзіць і правесці інструментальны кантроль у адпаведнасці з названымі патрабаваннямі.

Неабходна таксама адзначыць, што пры правядзенні экспертызы піламатэрыялаў ажыццяўляецца суцэльны кантроль якасці.

Звярнуцца па пытаннях правядзення экспертызы піламатэрыялаў у Судова-экспертнай калегіі Вы можаце па адрасе: г. Мінск, вул. Жукоўскага, д. 11а, 4-ы паверх

або па тэлефонах +375 (17) 317 04 71; +375 (17) 317 04 72; +375 (17) 317 04 73; +375 (17) 317 04 74; +375 (17) 317 04 75; +375 (17) 317 04 76; +375 (29) 198 60 11; +375 (44) 588 60 11.

 

© А.У.Казак



Кантакты

Адміністрацыя і экспертныя аддзелы
Беларусь, г. Мінск, вул. Жукоўскага, д. 11а, 4-ы паверх
+375 (17) 317 04 71, +375 (17) 317 04 72,
+375 (17) 317 04 73, +375 (17) 317 04 74,
+375 (17) 317 04 76, +375 (29) 109 60 11,
+375 (44) 588 60 11

E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Кабінет псіхолага і паліграфолага
Беларусь, г. Мінск, вул. Якубава, д. 80, 15-ы паверх
+375 (29) 397-31-71

Аддзел судовых экспертыз у г. Бабруйску
Беларусь, г. Бабруйск, вул. Пушкіна, д. 159, пам. 4
+375 (225) 70 57 93, +375 (29) 196 60 11

Юрыдычны адрас
Беларусь, г. Мінск, вул. Якубава, д. 80, 15-ы паверх