+375 (17) 317-04-71

+375 (17) 317-04-72

Галоўная

Аб нас

Экспертызы

Інжынерныя паслугі

Вымярэнні і ацэнка

Семінары

Кантакты

+375 (29) 109-60-11

+375 (44) 588-60-11

Кліматычнае абсталяванне

Судова-экспертная калегія праводзиць экспертызы ўсіх відаў кліматычнага абсталявання.

У наш час арганізацыі ўсё часцей і часцей задумваюцца аб стварэнні спрыяльнага мікраклімату на працоўных месцах і ў вытворчых памяшканнях.

Вызначана, што на эфектыўную прадукцыйнасць працаўніка ўплываюць гэткія паказчыкі мікраклімату, як тэмпература ў працоўнай зоне, адносная вільготнасць, хуткасць руху паветра, аб'ём паступаючага паветра на працоўнае месца (працоўную зону).

Кліматычнае абсталяванне складаецца з бытавых і прамысловых электрапрыладаў, задачай якіх з'яўляецца аптымізацыя і паляпшэнне кліматычных умоў на працоўным месцы і ў памяшканні ў цэлым. Да гэткіх прыладаў, зазвычай, належаць:

  • кандыцыянеры з функцыяй ачысткі паветра;
  • спліт-сістэмы насценна-столевага тыпу;
  • мультыспліт-сістэмы, мабільныя кандыцыянеры;
  • канальныя кандыцыянеры;
  • чылер-сістэмы і шмат інш.

Правільна падабранае і змантаванае кліматычнае абсталяванне здольна стварыць спрыяльныя для здароўя чалавека ўмовы працы ў памяшканні.

Асноўнымі вузламі кліматычнага абсталявання з'яўляюцца:

  • кампрэсар;
  • кандэнсатар;
  • тэрмарэгулюючы вентылятар (ТРВ);
  • выпарнік;
  • асушальнік;
  • фільтры.

Вышэйпералічаныя вузлы дазваляюць у поўнай меры рэгуляваць параметры мікраклімату, як у рэжыме астуджэння, гэтак і ў рэжыме абагравання паветра, а адмова кожнага з іх робіць працу кліматычнага абсталявання немагчымай.

Зыходзячы з экспертнай практыкі Судова-экспертнай калегіі, у кліматычным абсталяванні найчасцей сустракаюцца ніжэйпералічаныя дэфекты (нястачы), якія ўзнікаюць па наступных прычынах:

  • няспраўнасць электрычнай схемы:
    • адмова засцерагальніка;
    • адмова пускальніка электрарухавіка;
    • растулены ланцуг кіравання;
    • няспраўная электраправодка;
  • страта масла падчас працы кампрэсара:
    • недастатковая колькасць холадагенту ў сістэме;
    • закаркаваны фільтр ці тэрмарэгулюючы вентылятар;
  • павышаны шум падчас працы абсталявання:
    • недастатковая колькасць масла ў сістэме;
    • вібрацыя ў трубаправодзе;
    • лішак масла ў сістэме;
  • нізкая прадукцыйнасць абсталявання:
    • падмярзанне/забруджванне выпарніка;
    • зніжэнне ціску выпарніка, фільтра, асушальніка;
  • высокі/нізкі ціск нагнятання:
    • неадпаведная колькасць холадагенту ў сістэме;
    • няспраўнасць клапана кампрэсара;
    • забруджаны кандэнсатар і шмат інш.

Усе пералічаныя дэфекты (недахопы) у працы кліматычнага абсталявання могуць паўстаць з-за самаадвольнай адмовы аднаго з вузлоў сістэмы або з прычыны парушэнняў правілаў эксплуатацыі або мантажу абсталявання.
На вырашэнне незалежнай экспертызы па вызначэнні прычын узнікнення дэфектаў і адмоў кліматычнага абсталявання ў Судова-экспертнай калегіі ставяцца наступныя пытанні:

  • Якая прычына адмовы (наяўнасці дэфекту) абсталявання (азначыць тып, вытворцу, мадэль, серыйны нумар)?
  • Якая прычына неналежнай працы абсталявання (азначыць тып, вытворцу, мадэль, серыйны нумар)?
  • Ці адпавядаюць тэхнічныя характарыстыкі абсталявання патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь па патрабаванням мікраклімату ў працоўнай зоне?

Пры правядзенні экспертызы кліматычнага абсталявання ў Судова-экспертнай калегіі для вырашэння вышэйпералічаных пытанняў пажадана падаць усю наяўную дакументацыю:

  • праектную, тэхналагічную і эксплуатацыйную дакументацыю;
  • акты ўводу ў эксплуатацыю, рэкламацыі, дэфектацыі і г.д.

Пракансультавацца па пытаннях дыягностыкі і экспертызы кліматычнага абсталявання ў Судова-экспертнай калегіі Вы можаце па адрасе: г. Мінск, вул. Жукоўскага, д. 11а, 4-ы паверх

або па тэлефонах +375 (17) 317 04 71; +375 (17) 317 04 72; +375 (17) 317 04 73; +375 (17) 317 04 74; +375 (17) 317 04 75; +375 (17) 317 04 76; +375 (44) 588 60 11; +375 (44) 786 60 11.

© Ю.С.Ракаў



Кантакты

Адміністрацыя і экспертныя аддзелы
Беларусь, г. Мінск, вул. Жукоўскага, д. 11а, 4-ы паверх
+375 (17) 317 04 71, +375 (17) 317 04 72,
+375 (17) 317 04 73, +375 (17) 317 04 74,
+375 (17) 317 04 76, +375 (29) 109 60 11,
+375 (44) 588 60 11

E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Кабінет псіхолага і паліграфолага
Беларусь, г. Мінск, вул. Якубава, д. 80, 15-ы паверх
+375 (29) 397-31-71

Аддзел судовых экспертыз у г. Бабруйску
Беларусь, г. Бабруйск, вул. Пушкіна, д. 159, пам. 4
+375 (225) 70 57 93, +375 (29) 196 60 11

Юрыдычны адрас
Беларусь, г. Мінск, вул. Якубава, д. 80, 15-ы паверх