+375 (17) 317-04-71

+375 (17) 317-04-72

Галоўная

Аб нас

Экспертызы

Інжынерныя паслугі

Вымярэнні і ацэнка

Семінары

Кантакты

+375 (29) 109-60-11

+375 (44) 588-60-11

Выпрабаванні плёнкі

Судова-экспертная калегія праводзіць фізіка-механічныя выпрабаванні палімернай плёнкі і пакетаў на адпаведнасць патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў.

Палімерныя плёнкі і пакеты дзякуючы сваім унікальным уласцівасцям шырока ўжываюцца ў будоўлі, для пакавання, транспартавання і захоўвання харчовай і прамысловай прадукцыі, у якасці матэрыялаў для пакрыцця мэблі, парнікоў, ламінату і г.д. Выконваючы сваю асноўную функцыю – ахоўную – палімерныя плёнкі і пакеты іграюць важную ролю ў захаванні ўласцівасцяў прадукту і яго якасці. Таму таксама важна, каб асноўныя характарыстыкі плёнак і пакетаў адказвалі патрабаванням, якія ўстаноўленыя ў стандартах якасці для дадзенай прадукцыі.

Патрэбным этапам працэдуры пацверджання адпаведнасці прадукцыі патрабаванням заканадаўчых актаў, стандартаў, тэхнічных рэгламентаў ці ўмоў, нормаў, правіл з’яўляецца правядзенне выпрабаванняў.

Выпрабаванні палімернай плёнкі ў Судова-экспертнай калегіі праводзяцца па наступных параметрах:

  • выгляд (наяўнасць расколін, разрываў, зморшчын, скразных адтулін);
  • геаметрычныя параметры плёнкі (таўшчыня, шырыня);
  • усаджванне пры нагрэве;
  • мяжа трываласці пры расцяжэнні і інш.

Выпрабаванні палімерных пакетаў у Судова-экспертнай калегіі праводзяцца па наступных параметрах:

  • выгляд (наяўнасць расколін, разрываў, скразных адтулін);
  • зліпанне ўнутраных паверхняў;
  • герметычнасць зварных швоў;
  • геаметрычныя памеры (даўжыня, шырыня, таўшчыня);
  • трываласць зварных швоў.

Падчас выпрабаванняў выяўляецца адпаведнасць прадукцыі патрабаванням бяспекі і стандартам якасці, якія ўстаноўленыя для дадзенай прадукцыі, а таксама выяўляецца адпаведнасць функцыйных паказчыкаў вырабаў будучым умовам эксплуатацыі, надзейнасць і ўстойлівасць вырабаў да розных вонкавых уплываў.

Выпрабаванні ў Судова-экспертнай калегіі праводзяцца ў выпрабавальнай лабараторыі з дапамогай адмысловага абсталявання і павераных сродкаў вымярэння, якія занесеныя ў Дзяржаўны рэестр сродкаў вымярэнняў Рэспублікі Беларусь, а таксама па методыках, якія ўстаноўленыя ў тэхнічных нарматыўных прававых актах, што дзейнічаюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і Мытнага Звязу.

Падчас даследаванняў могуць ужывацца як разбуральныя, гэтак і неразбуральныя метады кантролю. Па завяршэнні выпрабаванняў складаецца пратакол, які пацвярджае ці не пацвярджае адпаведнасць прадукцыі патрабаванням нарматыўных дакументаў.

Замовіць правядзенне выпрабаванняў палімерных плёнак і пакетаў у Судова-экспертнай калегіі Вы можаце па адрасе: г. Мінск, вул. Жукоўскага, д. 11а, 4-ы паверх

або па тэлефонах +375 (17) 317 04 71; +375 (17) 317 04 72; +375 (17) 317 04 73; +375 (17) 317 04 74; +375 (17) 317 04 76; +375 (44) 588 60 11, +375 (29) 109 60 11



Кантакты

Адміністрацыя і экспертныя аддзелы
Беларусь, г. Мінск, вул. Жукоўскага, д. 11а, 4-ы паверх
+375 (17) 317 04 71, +375 (17) 317 04 72,
+375 (17) 317 04 73, +375 (17) 317 04 74,
+375 (17) 317 04 76, +375 (29) 109 60 11,
+375 (44) 588 60 11

E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Кабінет псіхолага і паліграфолага
Беларусь, г. Мінск, вул. Якубава, д. 80, 15-ы паверх
+375 (29) 397-31-71

Аддзел судовых экспертыз у г. Бабруйску
Беларусь, г. Бабруйск, вул. Пушкіна, д. 159, пам. 4
+375 (225) 70 57 93, +375 (29) 196 60 11

Юрыдычны адрас
Беларусь, г. Мінск, вул. Якубава, д. 80, 15-ы паверх