+375 (17) 317-04-71

+375 (17) 317-04-72

Галоўная

Аб нас

Экспертызы

Інжынерныя паслугі

Вымярэнні і ацэнка

Семінары

Кантакты

+375 (29) 109-60-11

+375 (44) 588-60-11

Помпавае абсталяванне

Судова-экспертная калегія праводзіць экспертызы ўсіх відаў прамысловага помпавага абсталявання (вадкасныя помпы, паветраныя кампрэсары), якое выкарыстоўваецца ў сістэмах водазабеспячэння, ацяплення, прамысловай падачы вады і вадкасцяў, астуджэння і кандыцыянавання, падтрымання сталага ціску і г.д.

Помпы (помпавыя агрэгаты) складаюцца, зазвычай, з двух асноўных частак:

  • помпавая частка;
  • сілавая частка (электрарухавік і інш.).

Правядзенне экспертызы помпавых агрэгатаў у Судова-экспертнай калегіі дазваляе вызначыць:

  • рэальны тэхнічны стан і працаздольнасць помпаў;
  • схаваныя дэфекты, а таксама прычыны разбурэння вузлоў і адмовы ў працы;
  • адпаведнасць нарматыўным патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў, а таксама праектнай і эксплуатацыйнай дакументацыі.

У працэсе эксплуатацыі помпавага абсталявання найбольш часта ўзнікаюць наступныя віды няспраўнасцяў і іх прычыны:

  1. Неадпаведнасць фактычных тэхнічных характарыстык помпы (помпавага абсталявання) пашпартным або заяўленым у тэхнічным заданні характарыстыкам.
    Асноўнымі характарыстыкамі помпаў з'яўляюцца: напор, падача і каэфіцыент карыснага дзеяння. Неадпаведнасць дадзеных характарыстык пашпартным ці зададзеным у тэхнічным заданні характарыстыкам найбольш часта абумоўленая неадпаведнасцю параметраў працоўнага кола помпавай часткі помпавага агрэгата, няправільным падборам электрарухавіка.
    Таксама бываюць выпадкі, калі помпавы агрэгат, які выпрабаваны ва ўмовах завода-вытворцы з пацверджаннем тэхнічных характарыстык (напор, падача і каэфіцыент карыснага дзеяння), пры пастаўцы ў арганізацыю, якая яго эксплуатуе, можа не забяспечваць дадзеных параметраў у звязку з тым, што вытворца (пастаўшчык) помпавага агрэгата не ўлічваў пры падборы помпы гэткіх асаблівасцяў эксплуатацыі, як гідраўлічны супраціў, патрэбную вышыню ўздыму вадкасці і г.д.
  2. Падвышаны ўзровень вібрацыі.
    Дадзены дэфект найбольш часта абумоўлены дэфектамі мантажу помпавага агрэгата (невыкананне сувоснасці ўсталявання помпавай і сілавой частак помпавага агрэгата, неналежнае правядзенне тэхнічнага абслугоўвання).
  3. Адмова працы падшыпнікаў качэння і слізгацення.
    Дадзеныя дэфекты найбольш часта абумоўленыя неналежнай змазкай падшыпнікаў, вытворчымі дэфектамі падшыпнікаў.
  4. Каразійных знос працоўных вузлоў помпы па прычыне неадпаведнасці матэрыялу дадзеных частак умовам эксплуатацыі (нізкая ўстойлівасць да ўплыву агрэсіўнага асяроддзя).

Для вызначэння тэхнічнага стану і характарыстык помпавых агрэгатаў адмыслоўцы Судова-экспертнай калегіі робяць вымярэнні тэхнічных параметраў працы помпы (ціску, падачы, спажыванай магутнасці, напору і г.д.).

Пры патрэбе праводзіцца вібрадыягностыка вузлоў помпавага агрэгата, лінейна-вуглавыя вымярэнні вузлоў помпы, кантроль правільнасці ўсталявання і мантажу помпы.

На вырашэнне экспертызы помпавага абсталявання ў Судова-экспертнай калегіі ставяць наступныя пытанні:

  • Ці адпавядаюць сапраўдныя тэхнічныя характарыстыкі помпы патрабаванням пашпарта (тэхнічнага задання)?
  • Якая прычына непрацаздольнасці стану помпавага агрэгата?
  • Ці адпавядае якасць выкананай мантажнай працы патрабванням тэхнічнай дакументацыі?

Замовіць правядзенне экспертызы помпавага абсталявання ў Судова-экспертнай калегіі Вы можаце па адрасе: г. Мінск, вул. Жукоўскага, д. 11А, 4-ы паверх

або па тэлефонах +375 (17) 317 04 71; +375 (17) 317 04 72; +375 (17) 317 04 73; +375 (17) 317 04 74; +375 (17) 317 04 75; +375 (17) 317 04 76; +375 (29) 656 60 11; +375 (44) 588 60 11.

© А.Ю.Борахаў



Кантакты

Адміністрацыя і экспертныя аддзелы
Беларусь, г. Мінск, вул. Жукоўскага, д. 11а, 4-ы паверх
+375 (17) 317 04 71, +375 (17) 317 04 72,
+375 (17) 317 04 73, +375 (17) 317 04 74,
+375 (17) 317 04 76, +375 (29) 109 60 11,
+375 (44) 588 60 11

Кабінет псіхолага і паліграфолага
Беларусь, г. Мінск, вул. Якубава, д. 80, 15-ы паверх
+375 (29) 397-31-71

Аддзел судовых экспертыз у г. Бабруйску
Беларусь, г. Бабруйск, вул. Пушкіна, д. 159, пам. 4
+375 (225) 70 57 93, +375 (29) 196 60 11

Юрыдычны адрас
Беларусь, г. Мінск, вул. Якубава, д. 80, 15-ы паверх