+375 (17) 317-04-71

+375 (17) 317-04-72

Галоўная

Аб нас

Экспертызы

Інжынерныя паслугі

Вымярэнні і ацэнка

Семінары

Кантакты

+375 (29) 109-60-11

+375 (44) 588-60-11

Экспертыза па дакументах

Здараюцца выпадкі, калі ўзнікае неабходнасць у правядзенні экспертызы на вырабы, якія цалкам страцілі сваю якасць альбо былі знішчаныя пры ўздзеянні якіх-небудзь знешніх сіл (напрыклад, у выніку пажару, заліцця і г.д.).

У гэткіх выпадках аб'ектамі экспертызы з'яўляюцца дакументы на знішчаны выраб, а менавіта:

  • пашпарты;
  • ярлыкі;
  • кантрольныя стужкі;
  • малюнкі, якія ёсць у канструктарскай дакументацыі альбо на фотаздымках;
  • квітанцыі майстэрняў, прадпрыемстваў хімчысткі.

Пры неабходнасці таксама, у дадатак да дадзеных дакументаў, прыкладваюцца пісьмовыя тлумачэнні замоўцы экспертызы, якія змяшчаюць дадатковую і неабходную для правядзення экспертызы інфармацыю.

Гэты вiд экспертызы вырашае больш вузкае кола задач, чым звычайна. Напрыклад, па дакументах немагчыма вызначыць якасць выраба. Аднак па наяўнасці дадзеных дакументаў можна вызначыць кошт выраба, ступень зносу на момант знішчэння, яго відовую прыналежнасць. Таксама экспертыза па дакументах дапамагае вызначыць суму нанесенай шкоды, што з'яўляецца вельмі важным пры разглядзе страхавых выпадкаў.

Пры правядзенні дадзеных экспертыз экспертамі Судова-экспертнай калегіі вырашаюцца наступныя пытанні:

  1. вызначыць кошт ювелірных вырабаў, якія адлюстраваныя на фотаздымках і згодна з прыкладзенымі ярлыкамі;
  2. вызначыць рэшткавы кошт сукенкі, якая адлюстраваная на фотаздымку, з улікам дадзеных, што пазначаны на ярлыку і квітанцыі прадпрыемства хімчысткі;
  3. вызначыць адсотак зносу футравага выраба - паліто жаночага з футра норкі, якое было набытае ў ХХХХ годзе ў краме (пазначыць назву крамы) па кошце (пазначыць кошт выраба) і мае сляды прыладкі па фiгуры носчыка і замены падшэўкі ў выніку праведзенага рамонту;
  4. вызначыць ступень страты таварнага выгляду новай пасцельнай бялізны і чахлоў для матраца, якія знаходзіліся ў памяшканні, у якім спрацавала пажарная сігналізацыя (меўся пах з'едлівага дыму і адбывалася распырскванне вады) па фатаграфіях, падвесным ярлыкам і ўзорах упакоўкі;
  5. вызначыць ступень страты медыцынскіх тавараў, якія знаходзіліся ў складскім памяшканні з заліццем у выніку прарыва трубы, на падставе прадастаўленага акта агляду.

Пры складанні акту агляду пашкоджанай маёмасці дадзены дакумент таксама варта падаць на экспертызу.

Звярнуцца па пытаннях правядзення экспертызы па дакументах у Судова-экспертнай калегіі Вы можаце па адрасе: г. Мінск, вул. Жукоўскага, д. 11а, 4-ы паверх

або па тэлефонах +375 (17) 317 04 71; +375 (17) 317 04 72; +375 (17) 317 04 73; +375 (17) 317 04 74; +375 (17) 317 04 75; +375 (17) 317 04 76; +375 (29) 147 60 11; +375 (44) 588 60 11.

 

© І.К.Хацкевіч

 

 



Кантакты

Адміністрацыя і экспертныя аддзелы
Беларусь, г. Мінск, вул. Жукоўскага, д. 11а, 4-ы паверх
+375 (17) 317 04 71, +375 (17) 317 04 72,
+375 (17) 317 04 73, +375 (17) 317 04 74,
+375 (17) 317 04 76, +375 (29) 109 60 11,
+375 (44) 588 60 11

E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Кабінет псіхолага і паліграфолага
Беларусь, г. Мінск, вул. Якубава, д. 80, 15-ы паверх
+375 (29) 397-31-71

Аддзел судовых экспертыз у г. Бабруйску
Беларусь, г. Бабруйск, вул. Пушкіна, д. 159, пам. 4
+375 (225) 70 57 93, +375 (29) 196 60 11

Юрыдычны адрас
Беларусь, г. Мінск, вул. Якубава, д. 80, 15-ы паверх