+375 (17) 317-04-71

+375 (17) 317-04-72

Галоўная

Аб нас

Экспертызы

Інжынерныя паслугі

Вымярэнні і ацэнка

Семінары

Кантакты

+375 (29) 109-60-11

+375 (44) 588-60-11

Экспертыза шын

Зварот спажыўцоў у Судова-экспертную калегію для правядзення экспертызы пнеўматычных шын транспартных сродкаў з'яўляецца адным з самых частых зваротаў.

У ходзе правядзення экспертыз шын вырашаюцца два асноўныя пытанні:

  • вызначыць прычыну адмовы (выхаду з ладу) шыны;
  • устанавіць характар утварэння дэфекту (эксплуатацыйны або вытворчы).

Часцей за ўсё на экспертызу шын паступаюць аб'екты, якія маюць наступныя парушэнні:

  • узнікненне мясцовых уздуццяў;
  • стварэнне скразных разбурэнняў;
  • падвышанае біццё шын, радыяльнае або восевае.

Дэфекты шын у выглядзе мясцовых уздуццяў бываюць эксплуатацыйнага і вытворчага характару.

Дэфекты эксплуатацыйнага характару ўзнікаюць з-за парушэння карыстальнікам правілаў эксплуатацыі шын, што прыводзіць да ўтварэння рознага кшталту дэфектаў.

Дэфекты вытворчага характару ўзнікаюць з-за парушэння тэхналагічных працэсаў пры вытворчасці шын, што можа ў далейшым прывесці да расслаення іх слаёў.

Часам ўстанавіць прычыну ўтварэння ўздуцця шын магчыма без ужытку разбуральных метадаў даследавання, аднак, бываюць выпадкі, калі для адназначнага ўстанаўлення прычыны ўтварэння дэфекту мясцовае разбурэнне шын неабходнае. Аб спосабе правядзення экспертызы замоўца папярэджваецца ў пісьмовым выглядзе, і без яго згоды разбураць аб'ект даследавання эксперт не мае права.

Скразныя разбурэнні шын маюць, як правіла, лінейны або выбухны характар. Пры аглядзе аб'екта эксперт вызначае аб'ём неабходных работ для адназначнага выяўлення прычыны ўтварэння дэфекту.

Біццё шын – гэта комплекснае адхіленне ад ідэальнай формы акружнасці, яно з'яўляецца спадарожнай прычынай дысбалансу кола ў цэлым. У дачыненні да біцця шын у цяперашні час на тэрыторыі краін СНД дзейнічае ГОСТ 4754, які рэгламентуе патрабаванні да паказчыкаў дысбалансу і біцця шын. Адпаведна, на шыны, якія вырабленыя за межамі краін СНД, дзеянне дадзенага стандарту не распаўсюджваецца. Таму пры даследаванні гэткіх шын можна ўстанавіць толькі дэфекты эксплуатацыйнага характару, аднак выявіць дэфекты вытворчага характару ў выглядзе неналежнага біцця ўжо немагчыма.

Даволі часта пры ўзнікненні прэтэнзій карыстальнікі звяртаюцца непасрэдна да прадаўца шын, які ў сваю чаргу падае для правядзення экспертызы свайго адмыслоўца. Як правіла, буйныя кампаніі-прадаўцы маюць уласных адмыслоўцаў, якія маюць пасведчанні шынных экспертаў, што выдадзеныя НДЦ шыннай прамысловасці РФ або вытворцамі шын. Гэткія эксперты могуць даваць заключэнні аб прычынах адмовы шын, і карыстальнікі даволі часта пагаджаюцца з дадзенымі высновамі. Калі ж кампанія-прадавец не валодае такімі адмыслоўцамі, яна звяртаецца непасрэдна да кампаніі-вытворцы шын, якая праводзіць экспертызу ўласнымі сіламі. Аднак, у гэткіх выпадках экспертыза не з'яўляецца незалежнай, больш за тое, вытворца або прадавец шын наогул не ў праве яе праводзіць.

У выпадку, калі карыстальнік не згодны з заключэннем, якое выдадзенае яму кампаніяй-прадаўцом або кампаніяй-вытворцам, ён дадаткова звяртаецца ў суд або Судова-экспертную калегію.

У ходзе правядзення паўторнай экспертызы часта выяўляецца, што заключэнні, якія зробленыя экспертамі прадпрыемства-вытворцы або іншымі экспертамі, не адпавядаюць Палажэння аб парадку правядзення экспертызы тавараў (вынiкаў выкананых работ, аказаных паслуг), дакладнасці інфармацыі аб таварах (работах, паслугах), зацверджаным пастановай Савета Міністраў рэспублікі Беларусь ад 14.01.2009 № 26, з дапамогай якога рэгулюецца парадак правядзення экспертызы, і вызначаюцца гэткія пытанні, як:

  • у якіх выпадках праводзіцца экспертыза;
  • хто мае права праводзіць экспертызу;
  • якім чынам павіннае быць аформлена правядзенне экспертызы.

Эксперты Судова-экспертнай калегіі, праводзячы экспертызу шын, ужо на ранніх этапах даследаванні па цэлым шэрагу характэрных прыкмет і асаблівасцяў стану шыны могуць вынесці заключэнне пра прычыны ўтварэння ўзніклых дэфектаў. Аднак, менавіта наяўнасць заключэння па раней праведзенай некарэктнай экспертызе патрабуе правядзення больш глыбокіх даследаванняў экспертамі, што цягне за сабой і адпаведнае павышэнне кошту правядзення экспертызы (у некаторых выпадках яна перавышае нават кошт самога аб'екта даследавання).
Таму пры ўзнікненні прэтэнзій у спажыўца важна, каб для правядзення экспертызы ён адразу звяртаўся ў тую арганізацыю, якая, перш за ўсё, мае права яе ажыццяўляць.

Судова-экспертная калегія мае права на ажыццяўленне судова-экспертнай дзейнасці, а таксама размяшчае штатам кваліфікаваных спецыялістаў, якія маюць адпаведную падрыхтоўку і досвед працы правядзення аўтатэхнічных экспертыз, у тым ліку экспертыз аўтамабільных шын.

Звярнуцца па пытаннях правядзення экспертызы шын у Судова-экспертнай калегіі Вы можаце па адрасе: г. Мінск, вул. Жукоўскага, д. 11А, 4-ы паверх

або па тэлефонах +375 (17) 317 04 71; +375 (17) 317 04 72; +375 (17) 317 04 73; +375 (17) 317 04 74; +375 (17) 317 04 75; +375 (17) 317 04 76; +375 (29) 390 07 45; +375 (44) 588 60 11.

© М.І.Корань



Кантакты

Адміністрацыя і экспертныя аддзелы
Беларусь, г. Мінск, вул. Жукоўскага, д. 11а, 4-ы паверх
+375 (17) 317 04 71, +375 (17) 317 04 72,
+375 (17) 317 04 73, +375 (17) 317 04 74,
+375 (17) 317 04 76, +375 (29) 109 60 11,
+375 (44) 588 60 11

E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Кабінет псіхолага і паліграфолага
Беларусь, г. Мінск, вул. Якубава, д. 80, 15-ы паверх
+375 (29) 397-31-71

Аддзел судовых экспертыз у г. Бабруйску
Беларусь, г. Бабруйск, вул. Пушкіна, д. 159, пам. 4
+375 (225) 70 57 93, +375 (29) 196 60 11

Юрыдычны адрас
Беларусь, г. Мінск, вул. Якубава, д. 80, 15-ы паверх