+375 (17) 317-04-71

+375 (17) 317-04-72

Галоўная

Аб нас

Судовыя экспертызы

Экспертныя даследаванні

Вымярэнні і разлiкi

Кантакты

+375 (29) 109-60-11

+375 (44) 588-60-11

Даследаваннi металаў, сплаваў і вырабаў з іх

Судова-экспертная калегiя правоздiць даследаваннi розных вiдаў металаў, сплаваў і вырабаў з іх.

Да аб'ектаў даследавання металаў, сплаваў і вырабаў з іх адносяцца:

  • металічныя вырабы пэўнага прызначэння i інструменты (дрот, пільныя палотны, напільнікі, пасатыжы і інш.);
  • металічныя фрагменты (мікрачасціцы);
  • верхняе адзенне і абутак са слядамі металізацыі;
  • рэчывы, якія змяшчаюць металы (парашкі, вадкасці і інш.).

Задачы даследавання металаў, сплаваў і вырабаў уключаюць:

  • Iдэнтыфікацыйныя – устанаўленне агульнай родавай (групавой) прыналежнасці аб'ектаў, якія параўноўваюцца; устанаўленне прыналежнасці да адной масы, плаўкі, партыі; устанаўленне крыніцы паходжання.
  • Класіфікацыйныя – устанаўленне прыналежнасці металу (сплаву) да пэўнага віду ў адпаведнасці з класіфікацыямі, прынятымі ў навуцы і тэхніцы; устанаўленне канкрэтных уласцівасцей, тэхналагічных параметраў і іншых характарыстык аб'ектаў з металаў (сплаваў); устанаўленне адпаведнасці канкрэтных уласцівасцей і тэхналагічных параметраў нарматыўна-тэхнічнай дакументацыі (ТУ, ДАСТ і інш.).
  • Дыягнастычныя задачы – устанаўленне факту наяўнасці мікрачасціц і слядоў металаў на прадметах-носьбітах; устанаўленне мэтавага прызначэння металічных аб'ектаў, якія не былі зменены ў сувязі з даследуемай падзеяй; устанаўленне характару і механізму разбурэння металічнага аб'екта; устанаўленне наяўнасці дэфектаў, парушэнняў прадпісанай тэхналогіі вырабу.

Патрабаванні да матэрыялаў, якія накіроўваюцца на даследаванне:

  • Кожны аб'ект даследавання ўпакоўваецца асобна з улікам забеспячэння яго поўнай захаванасці пры транспартаванні.
  • Участкі прадметаў-носьбітаў, на якіх меркаваецца наяўнасць слядоў металізацыі, металічных пілавінняў, стружкі і да т.п., павінны быць упакаваны такім чынам, каб прадухіліць іх страту або перанос на іншыя ўчасткі.
  • Мокрыя або вільготныя аб'екты-носьбіты павінны быць папярэдне высушаны пры пакаёвай тэмпературы для прадухілення ўтварэння цвілі.

Тыповыя пытанні, якія вырашаюцца пры правядзенні экспертызы металаў, сплаваў і вырабаў з іх

  • З якога металу (сплаву) выраблены вырабы (фрагменты вырабаў, часціцы і інш.), прадстаўленыя на даследаванне?
  • Ці адпавядаюць хімічны склад, цвёрдасць і іншыя характарыстыкі металічнага аб'екта, прадстаўленага на даследаванне, патрабаванням ДАСТ, ТУ?
  • Ці маюцца на прадстаўленым прадмеце-носьбіце (адзенні, абутку, пільным палатне ножоўкі) часціцы металу?
  • Ці выраблены прадстаўленыя вырабы і металічныя нарыхтоўкі з аднаго віду сплаву?
  • Ці маюць аднолькавы хімічны склад металічныя пілавінні, выяўленыя на адзенні правяраемай асобы, і метал, прадстаўлены для параўнання?

Звярнуцца па пытаннях правядзення даследавання металаў, сплаваў і вырабаў з іх ў Судова-экспертную калегію вы можаце па адрасе: г. Мінск, вул. Жукоўскага, д. 11А, 4-ы паверх

або па тэлефонах: +375 (17) 317 04 71; +375 (17) 317 04 72; +375 (17) 317 04 73; +375 (17) 317 04 74; +375 (17) 317 04 76; +375 (29) 109 60 11; +375 (44) 588 60 11.

Кантакты

Адміністрацыя і экспертныя аддзелы
Беларусь, г. Мінск, вул. Жукоўскага, д. 11а, 4-ы паверх
+375 (17) 317 04 71, +375 (17) 317 04 72,
+375 (17) 317 04 73, +375 (17) 317 04 74,
+375 (17) 317 04 76, +375 (29) 109 60 11,
+375 (44) 588 60 11

E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Кабінет псіхолага і паліграфолага
Беларусь, г. Мінск, вул. Якубава, д. 80, 15-ы паверх
+375 (29) 397-31-71

Аддзел судовых экспертыз у г. Бабруйску
Беларусь, г. Бабруйск, вул. Пушкіна, д. 159, пам. 4
+375 (225) 70 57 93, +375 (29) 196 60 11

Юрыдычны адрас
Беларусь, г. Мінск, вул. Якубава, д. 80, 15-ы паверх