+375 (17) 317-04-71

+375 (17) 317-04-72

Галоўная

Аб нас

Экспертызы

Інжынерныя паслугі

Вымярэнні і ацэнка

Семінары

Кантакты

+375 (29) 109-60-11

+375 (44) 588-60-11

Незалежная экспертыза

Вельмі часта адным з першых пытанняў нашых замоўцаў з'яўляецца пытанне: «Вы праводзіце незалежную экспертызу?»

Судова-экспертная калегія з'яўляецца недзяржаўнай судова-экспертнай установай. У цяперашні час існуе два супрацьлеглыя стэрэатыпа:

1. Дзяржаўныя судовыя эксперты атрымліваюць заработную плату з дзяржаўнага бюджэту, адпаведна, яны не могуць быць незалежнымі.

2. Прыватныя судовыя эксперты не могуць быць незалежнымі, бо яны апрыёры выконваюць працу за грашовыя сродкі замоўцы.

Абодва дадзеных тэзіса няслушныя. Судовы эксперт – гэта не проста ўладальнік адмысловых ведаў, які выконвае працу па замове следчых або судовых органаў. Судовы эксперт павінен быць высока маральным чалавекам, які імкнецца ўсталяваць толькі ісціну і не дапускае нават думкі пра магчымасць фабрыкацыі ілжывых высноў. Судовы эксперт не толькі ставіць пад строгую крытычную ацэнку ўсе факты і падзеі. Гэта яшчэ і чалавек, які ўвесь час сумняваецца ў сабе, але не таму, што аддаецца на волю выпадку з прычыны сваёй некампетэнтнасці, а таму што ўвесь час аналізуе, ці распачаў ён усё магчымае для ўстанаўлення Ісціны. Менавіта таму дэвіз Судова-экспертнай калегіі «Explorationes expertae proxima via ad vero est» перакладаецца з латыні як «Экспертныя даследаванні – бліжэйшы шлях да Ісціны».

Судовая экспертыза па сваёй сутнасці з'яўляецца незалежнай. На жаль, за апошнія 25  гадоў у Беларусі мелі месца выпадкі подкупу супрацоўнікаў як дзяржаўных, гэтак і прыватных экспертных устаноў, якія выконвалі ў свой час судовыя экспертызы. Але гэтыя людзі сталі ізгоямі ў даволі невялікім свеце судовых экспертаў, і былыя калегі не толькі страцілі да іх усялякую павагу, але нават не могуць назваць іх хоць бы «адмыслоўцамі». Для нас званне судовага эксперта занадта шмат што значыць.

Судова-экспертная калегія была заснаваная і развіваецца самімі судовымі экспертамі без пратэкцыі высокапастаўленых чыноўнікаў ці заступніцтва зацікаўленых бізнес-структур. Наша назва адпавядае сваёй сутнасці: у Судова-экспертнай калегіі эксперты самастойна пад агульным навукова-метадычным кіраўніцтвам развіваюць розныя напрамкі экспертнай дзейнасці. Менавіта таму мы з'яўляемся адной з найбуйнейшых судова-экспертных устаноў у Беларусі з вялікім спектрам відаў судовых экспертыз і экспертыз тавараў і паслуг. Мы заслужылі прызнанне не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і па-за яе межамі – нам прызначаюць экспертызы і адмысловыя даследаванні судовыя органы і арганізацыі краін СНД (Расейская Федэрацыя, Украіна, Казахстан, Кіргізія) і краін Заходняй Еўропы (Чэхія, Нямеччына, Аўстрыя).

Усе экспертызы, якія праводзяцца ў Судова-экспертнай калегіі, з'яўляюцца незалежнымі, таму што ў нас працуюць судовыя эксперты, якія прайшлі даволі жорсткі адбор у нашай арганізацыі, якія атэставаныя ў належным парадку Дзяржаўным камітэтам судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь (Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь), штогод праходзяць адмысловае навучанне найноўшым сучасным тэхналогіям у сваёй галіне, у самай поўнай меры адпавядаюць па сваім кваліфікацыйным і маральных якасцям званню судовага эксперта.

Нашым замоўцам на іх пытанне мы шчыра адказваем: «Так, мы праводзім толькі незалежную экспертызу!»

© К.І.Дадзькоў



Кантакты

Адміністрацыя і экспертныя аддзелы
Беларусь, г. Мінск, вул. Жукоўскага, д. 11а, 4-ы паверх
+375 (17) 317 04 71, +375 (17) 317 04 72,
+375 (17) 317 04 73, +375 (17) 317 04 74,
+375 (17) 317 04 76, +375 (29) 109 60 11,
+375 (44) 588 60 11

E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Кабінет псіхолага і паліграфолага
Беларусь, г. Мінск, вул. Якубава, д. 80, 15-ы паверх
+375 (29) 397-31-71

Аддзел судовых экспертыз у г. Бабруйску
Беларусь, г. Бабруйск, вул. Пушкіна, д. 159, пам. 4
+375 (225) 70 57 93, +375 (29) 196 60 11

Юрыдычны адрас
Беларусь, г. Мінск, вул. Якубава, д. 80, 15-ы паверх