Судова-экспертная калегія праводзіць даследаванні ўсіх відаў валакністых матэрыялаў і вырабаў з іх.
Да аб’ектаў даследавання валакністых матэрыялаў адносяцца:
- вырабы з тэкстыльных матэрыялаў: прадметы адзення, кручаныя і пляценыя вырабы (шнуры, вяроўкі і г. п.), чахлы, абіўка мэблі і сядзенняў аўтамабіляў, прадметы хатняга ўжытку (пасцельная бялізна, шторы, покрывы і г. п.), а таксама фрагменты гэтых прадметаў у выглядзе асобных дэталяў адзення, кавалкаў тканіны і трыкатажу;
- рэшткі ад спальвання прадметаў адзення і іншых валакністых вырабаў;
- мікрачасціцы валокнаў, фрагменты нітак, кручаных і пляценых вырабаў, якія засталіся на месцы здарэння, на адзенні;
- матэрыялы справы, якія змяшчаюць звесткі аб абставінах, што адносяцца да прадмета экспертызы (пратаколы следчых і іншых працэсуальных дзеянняў, схемы, табліцы фотаздымкаў), матэрыялы раней праведзеных экспертыз і даследаванняў, даведачная інфармацыя.
Да задач даследавання валакністых матэрыялаў і вырабаў з іх адносяцца:
- вызначэнне відавой прыналежнасці, складу і спосабу вырабу валакністых матэрыялаў і вырабаў з іх;
- устанаўленне наяўнасці і размяшчэння (лакалізацыі) мікрачасціц тэкстыльных валокнаў на аб’екце, вызначэнне іх прыроды;
- устанаўленне агульнай родавай (групавой) прыналежнасці прадстаўленых узораў валакністых матэрыялаў і вырабаў з іх;
- устанаўленне факту кантактнага ўзаемадзеяння валакністых матэрыялаў і вырабаў з іх паміж сабой і з іншымі аб’ектамі;
- ідэнтыфікацыя цэлага аб’екта з валакністых матэрыялаў па яго аддзяліўшыхся частках;
- аднаўленне (рэканструкцыя) першапачатковага выгляду і вызначэнне мэтавага прызначэння валакністых матэрыялаў і вырабаў з іх па іх відазмененых рэштках;
- даследаванне спаленых рэшткаў валакністых матэрыялаў і вырабаў з іх.
Звярнуцца па пытаннях правяздення даследаванняў валакністых матэрыялаў і вырабаў з іх у Судова-экспертнай калегіі Вы можаце па адрасе: г. Мінск, вул. Жукоўскага, д. 11А, 4-ы паверх,
або па тэлефонах +375 (17) 317 04 71; +375 (17) 317 04 72; +375 (17) 317 04 73; +375 (17) 317 04 74; +375 (17) 317 04 75; +375 (17) 317 04 76; +375 (44) 588 60 11.








