ТАА «Судова-экспертная калегія», у адпаведнасці з адмысловым дазволам (ліцэнзіяй) № 07050/16 на ажыццяўленне дзейнасці па правядзенні судовых экспертыз, які выдадзены Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь і зарэгістраваны ў Адзіным рэестры ліцэнзій за № 42200000007635, а таксама на падставе атэстата адпаведнасці № 0000160-АБ ад 06 мая 2016 года і сертыфіката адпаведнасці № BY/112 05.01. 002.01 00821 ад 20 сакавіка 2024 года праводзіць у Беларусі і краінах СНД судовыя экспертызы і экспертызы тавараў і паслуг, тэхнічнае абследаванне будынкаў і збудаванняў, дыягнаставанне і даследаванне тэхналагічнага абсталявання, неразбуральны кантроль аб'ектаў машынабудавання, энергетыкі, хімічнай прамысловасці, грузапад'ёмных кранаў і механізмаў, трубаправодаў, аўтамабільнага транспарту, даследаванне параметраў мікраклімату і шкодных фактараў на вытворчасці і ў жылых памяшканнях, даследаванне прычын няшчасных выпадкаў на вытворчасці, праверкі на паліграфе, аказанне метралагічных паслуг па вымярэннях, выпрабаванням, распрацоўцы методык выканання вымярэнняў і методык атэстацыі выпрабавальнага абсталявання.
Наша кампанiя мае штат судовых экспертаў па наступных відах судовых экспертыз:
- судовая будаўніча-тэхнічная экспертыза;
- судовая экспертыза радыёэлектронных прылад і бытавой тэхнікі;
- судовая эканамічная экспертыза;
- судовая аўтатаваразнаўчая экспертыза;
- судовая аўтатэхнічная экспертыза;
- судовая таваразнаўчая экспертыза нехарчовых тавараў;
У Судова-экспертнай калегіі працуюць судовыя эксперты, якія атэставаныя Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь на правядзенне ўсіх відаў незалежнай ацэнкі.
Адміністрацыя і экспертныя аддзелы: г. Мінск, вул. Жукоўскага, д. 11А, 4-ы паверх.
Тэлефоны: +375 (17) 317 04 71; +375 (17) 317 04 72; +375 (17) 317 04 73; +375 (17) 317 04 74; +375 (17) 317 04 76; +375 (29) 109 60 11; +375 (44) 588 60 11.