+375 (17) 317-04-71

+375 (17) 317-04-72

Галоўная

Аб нас

Экспертызы

Інжынерныя паслугі

Вымярэнні і ацэнка

Семінары

Кантакты

+375 (29) 109-60-11

+375 (44) 588-60-11

Разлік гукаізаляцыі агараджальный канструкцый

Судова-экспертная калегія выконвае ўсе віды акустычных разлікаў.

Акустычны разлік гукаізаляцыі агараджальных канструкцый будынкаў і збудаванняў выконваецца для пацверджання забеспячэння акустычнага камфорту (адсутнасць ўздзеяння шуму, які замінае) у памяшканнях будынкаў і збудаванняў або ў мэтах праектавання шумаахоўных мерапрыемстваў пры неадпаведнасці патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнага нармавання і стандартызацыі.

У апошні час у Расеі, краінах Прыбалтыкі і Заходняй Еўропы вызначыліся тэндэнцыі ў прыярытэтным правядзенні акустычнага разліку, а не натурных даследаванняў узроўню шуму ў жыллёвых памяшканнях будынкаў і на селітэбнай тэрыторыі. Выкананне акустычнага разліку перад натурнымі даследаваннямі ўзроўню шуму мае наступныя перавагі:

  • пры даследаванні фактычнага ўзроўню шуму даволі часта на вымяральны прыбор уздзейнічаюць староннія крыніцы шуму (транспарт, які неперыядычна праязжае або паркуецца, шум ад пабытовых электрычных прыладаў і гукі жыццядзейнасці жыхароў жыллёвага будынку), пры правядзенні ж акустычнага разліку ўлічваюцца толькі крыніцы шуму ўласна памяшкання або будынка з высокім гукавым ціскам;
  • пры натурных вымярэннях перад кожнай серыяй вымярэнняў патрабуецца праводзіць каліброўку шумавымяральнага абсталявання (шумамер), што патрабуе не толькі дарагога атэставанага калібравальнага абсталявання (калібратараў), але і значнай кваліфікацыі персаналу, які праводзiць дадзеную каліброўку. Па розных прычынах штатлікія акустычныя выпрабавальныя лабараторыі не праводзяць штодзённую каліброўку шумамера, што пры ўмове выкарыстання шумавымяральнага абсталявання, асабліва расейскіх вытворцаў, абумоўлівае дадатковую хібнасць вымярэнняў, якая дасягае 3-5 дБ у актаўных палосах частот;
  • акустычны разлік грунтуецца на выніках вымярэнняў, што атрыманыя у реверберацыйных камерах выпрабавальных лабараторый пры стэндавых выпрабаваннях, або на нарматыўных дадзеных;
  • акустычны разлік дазваляе не толькі выявіць парушэнне акустычнага камфорту, але і выявіць яго прычыны, а таксама прапануе абгрунтаваныя праектныя рашэнні па паляпшэнні гукаізаляцыі і шумазасцярогі.

У апошні час пры здачы буйных гандлёвых, забаўляльных і вытворчых аб'ектаў органы санітарна-эпідэміялагічнага кантролю ў г. Мінску патрабуюць комплекснае правядзення як акустычнага разліку на стадыі засцвярджэння будаўнічага праекта, так і правядзенне прыёмачных акустычных выпрабаванняў перад здачай аб'ектаў у эксплуатацыю.

З нашымі аб'ектамі ў вобласці разліку гукаізаляцыі агараджальных канструкцый Вы можаце пазнаёміцца ў наступным падзеле.

У Судова-экспертнай калегіі акустычны разлік праводзіцца супрацоўнікамі, якія прайшлі навучанне ў г. Маскве і г. Санкт-Пецярбургу па акустычных вымярэннях і забеспячэнні шумазасцярогі і гукаізаляцыі, атэставаныя ў Расейскай Федэрацыі органамі пацверджання кампетэнцыі персаналу на II-і ўзровень віброакустычна кантролю.

Замовіць акустычны разлік гукаізаляцыі агараджальных канструкцый у Судова-экспертнай калегіі Вы можаце па адрасе: г. Мінск, вул. Жукоўскага, д. 11а, 4-ы паверх

або па тэлефонах +375 (17) 317 04 71; +375 (17) 317 04 72; +375 (17) 317 04 73; +375 (17) 317 04 74; +375 (17) 317 04 75; +375 (17) 317 04 76; +375 (44) 588 60 11.

© К.І.Дадзькоў



Кантакты

Адміністрацыя і экспертныя аддзелы
Беларусь, г. Мінск, вул. Жукоўскага, д. 11а, 4-ы паверх
+375 (17) 317 04 71, +375 (17) 317 04 72,
+375 (17) 317 04 73, +375 (17) 317 04 74,
+375 (17) 317 04 76, +375 (29) 109 60 11,
+375 (44) 588 60 11

E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Кабінет псіхолага і паліграфолага
Беларусь, г. Мінск, вул. Якубава, д. 80, 15-ы паверх
+375 (29) 397-31-71

Аддзел судовых экспертыз у г. Бабруйску
Беларусь, г. Бабруйск, вул. Пушкіна, д. 159, пам. 4
+375 (225) 70 57 93, +375 (29) 196 60 11

Юрыдычны адрас
Беларусь, г. Мінск, вул. Якубава, д. 80, 15-ы паверх