+375 (17) 317-04-71

+375 (17) 317-04-72

Галоўная

Аб нас

Экспертызы

Інжынерныя паслугі

Вымярэнні і ацэнка

Семінары

Кантакты

+375 (29) 109-60-11

+375 (44) 588-60-11

Вымярэнне ўдарнай гукаізаляцыі

Судова-экспертная калегія праводзіць вымярэнне і вызначэнне ізаляцыі прыведзенага ўзроўню ўдарнага шуму ўнутранымі агараджальнымі канструкцыямі ў натурных умовах.

Вымярэнне ўдарнага шуму азначае натурныя вымярэнні гукаізаляцыі міжпавярховых перакрыццяў і ўнутраных сцен, якая нармуецца толькі для жыллёвых памяшканняў (для гэткіх памяшканняў як кухня, калідор, санвузел нормы не прадугледжаныя).

Нармаваным паказчыкам ударнага шуму з'яўляецца індэкс прыведзенага ўзроўню ўдарнага шуму, які вымяраецца ў дачыненні да:

  • міжпавярховых перакрыццяў двух жыллёвых пакояў (перакрыццё з'яўляецца столлю аднаго пакоя і падлогай для іншага пакоя);
  • унутраных сцен паміж жыллёвым пакоем і лесвічным маршам.

Часта пры майстраванні падлогавых пакрыццяў дапускаюцца парушэнні тэхналогіі, што цягне за сабой змену індэкса ізаляцыі прыведзенага ўзроўню ўдарнага шуму. У дадзеным выпадку «пакутуюць» жыхары ніжняга жыллёвага памяшкання, бо іх камфортнае знаходжанне ў кватэры парушае павышаны ўзровень шуму, які ўзнікае ад хадзьбы, перасоўвання мэблі і г.д.

Пры даследаванні ізаляцыі прыведзенага ўзроўню ўдарнага шуму міжпавярховага перакрыцця ў цэнтры кожнага жыллёвага пакоя верхняга і ніжняга памяшканняў павінна адсутнічаць мэбля, апроч таго з падлогі пакоя верхняга памяшкання павінна быць прыбранае дывановае пакрыццё.

Пры даследаванні ізаляцыі прыведзенага ўзроўню ўдарнага шуму ўнутраных сцен з боку жыллёвага пакоя павінныя быць знятыя насценныя дываны і быць пададзены доступ для расстаноўкі гукавымернага абсталявання на адлегласці не менш за 2 м ад сцяны. Гукавое ўздзеянне будаўнічых прылад і іншых крыніц шуму з высокім узроўнем гукавой магутнасці пры правядзенні вымярэнняў ізаляцыі прыведзенага ўзроўню ўдарнага шуму недазволеныя.

Для вызначэння ізаляцыі прыведзенага ўзроўню ўдарнага шуму агараджальнымі канструкцыямі выкарыстоўваецца адмысловая ўдарная машына. Дадзеная ўдарная машына ўздзейнічае на падлогавае пакрыццё ўдарнымі малаточкамі з усталяваным стандартызаваным значэннем частасці і моцы ўдараў, тым часам як у доследным жыллёвым памяшканні (пакою) усталёўваецца гуказапіснае абсталяванне з мікрафонамі (шумамер), якое рэгіструе, наколькі перакрыццё «гасіць» ударнае ўздеянне на яго.

Перад кожнай серыяй вымярэнняў усё шумавымернае абсталяванне праходзіць каліброўку. Усе сродкі вымярэнняў Судова-экспертнай калегіі, што ўжываюцца пры акустычных вымярэннях, занесеныя ў Дзяржаўны рэестр сродкаў вымярэнняў Рэспублікі Беларусь і прайшлі належную дзяржаўную паверку ў акрэдытаваных лабараторыях Дзяржстандарта Рэспублікі Беларусь.

Асноўным пытаннем, на якое дае адказ правядзенне даследавання ў Судова-экспертнай калегіі на вызначэнне прыведзенага ўзроўню ўдарнага шуму, з'яўляецца: «Ці адпавядае ізаляцыя прыведзенага ўзроўню ўдарнага шуму агараджальнымі канструкцыямі патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь?».

Сярод прычын узнікнення неадпаведнай гукаізаляцыі агараджальных канструкцый таксама могуць быць:

Па выніках праведзеных вымярэнняў вызначаецца пэўная лічба (індэкс), якая характарызуе гукаізаляцыю перакрыцця. Па атрыманым значэнні можна зрабіць выснову аб мэтазгоднасці правядзення мерапрыемств па паляпшэнні гукаізаляцыі памяшкання, а таксама аб тым, якое менавіта інжынернае рашэнне можа быць ужытае для дасягнення акустычнага камфорту.

Пры патрэбе адмыслоўцы Судова-экспертнай калегіі могуць таксама правесці акустычны разлік гукаізалацыі агараджальных канструкцый будынкаў.

Заказаць правядзенне вымярэнняў і вызначэння ізаляцыі прыведзенага ўзроўню ўдарнага шуму ўнутранымі агараджальнымі канструкцыямі ў натурных умовах у Судова-экспертнай калегіі Вы можаце па адрасе: г. Мінск, вул. Жукоўскага, д. 11а, 4-ы паверх

або па тэлефонах +375 (17) 317 04 71; +375 (17) 317 04 72; +375 (17) 317 04 73; +375 (17) 317 04 74; +375 (17) 317 04 75; +375 (17) 317 04 76; +375 (29) 198 60 11; +375 (44) 588 60 11.





Кантакты

Адміністрацыя і экспертныя аддзелы
Беларусь, г. Мінск, вул. Жукоўскага, д. 11а, 4-ы паверх
+375 (17) 317 04 71, +375 (17) 317 04 72,
+375 (17) 317 04 73, +375 (17) 317 04 74,
+375 (17) 317 04 76, +375 (29) 109 60 11,
+375 (44) 588 60 11

E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Кабінет псіхолага і паліграфолага
Беларусь, г. Мінск, вул. Якубава, д. 80, 15-ы паверх
+375 (29) 397-31-71

Аддзел судовых экспертыз у г. Бабруйску
Беларусь, г. Бабруйск, вул. Пушкіна, д. 159, пам. 4
+375 (225) 70 57 93, +375 (29) 196 60 11

Юрыдычны адрас
Беларусь, г. Мінск, вул. Якубава, д. 80, 15-ы паверх