Судова-экспертная калегія праводзіць усе віды акустычных вымярэнняў.
Судова-экспертная калегія праводзіць вымярэнні шуму транспартных плыняў, якiя ствараюцца ад:
- легкавых і грузавых аўтамабіляў;
- матацыклаў, мотаролераў і мапедаў;
- грамадскага транспарту (аўтобусаў, тралейбусаў і трамваяў);
- чыгуначнага транспарту;
- рачнога транспарту.
Таксама ў Судова-экспертнай калегіі праводзяцца вымярэнні ўзроўняў шуму ад стаянак легкавых і грузавых аўтамабіляў.
Вымярэнні шуму транспартных плыняў праводзяцца ў выпадках павелічэння інтэнсіўнасці транспартных магістраляў, павелічэння колькасці палос руху, высечкі зялёных насаджэнняў уздоўж дарог, жыллёвай забудовы ўздоўж транспартных шляхоў.
Пры замове правядзення вымярэнняў шуму транспартных плыняў варта ўлічваць наступныя акалічнасці:
- Вымярэнні шуму транспартных плыняў праводзяцца на адлегласці ня менш за 50 м ад скрыжаванняў, транспартных плошчаў і прыпыначных пунктаў пасажырскага грамадскага транспарту.
- Пры вымярэнні шуму ад аўтамабільнага або грамадскага транспарту вымяральныя мікрафоны павінныя размяшчацца на ходніках або абочыне на адлегласці 7,5 м ад восі, блізкай да кропкі вымярэння паласы або шляху руху транспартных сродкаў.
- Пры правядзенні вымярэнняў шуму ад чыгуначных цягнікоў вымяральныя мікрафоны павінныя размяшчацца на адлегласці 25 м ад восі блізкага да кропкі вымярэння магістральнага чыгуначнага шляху.
- Ва ўмовах сціснутай забудовы вымяральныя мікрафоны дапускаецца размяшчаць на меншай адлегласці, але не бліжэй 1 м ад сцен будынкаў, суцэльных платоў і іншых збудаванняў або элементаў рэльефу, якія адлюстроўваюць гук.
- Вымярэнні шуму транспартных плыняў не праводзяцца падчас выпадзення атмасферных ападкаў і пры хуткасці ветру больш за 5 м/с, пры гэтым паверхня праезнай часткі вуліц і аўтамабільных дарог павінная быць чыстай і сухой, а баластны пласт трамвайных і чыгуначных шляхоў не павінны быць мокрым і прамерзлая.
У выпадку выяўлення факту перавышэння ўзроўню шуму транспартных плыняў гранічна дапушчальных значэнняў неабходная распрацоўка шумаахоўных мерапрыемстваў па забеспячэнні дапушчальнага (аптымальнага) ўзроўню гукавога камфорту для насельніцтва, якое пражывае на тэрыторыі жыллёвай забудовы ўздоўж транспартных плыняў. Пры гэтым, у выпадку перавышэння гранічна дапушчальных нормаў з прычыны павелічэння інтэнсіўнасці транспартнай плынівыдаткі па ажыццяўленні шумаахоўных мерапрыемстваў ускладаюцца на прадпрыемствы, якія абслугоўваюць аўтадарогі або чыгуначныя шляхі (органы мясцовай выканаўчай улады). У выпадку перавышэння гранічна дапушчальных нормаў з прычыны новай ушчыльняльнай забудовы на тэрыторыі паблізу транспартных магістраляў выдаткі па ажыццяўленню шумаахоўных мерапрыемстваў ускладаюцца на арганізацыю забудоўшчыка.
Замовіць вымярэнне шуму транспартных плыняў у Судова-экспертнай калегіі Вы можаце па адрасе: г. Мінск, вул. Жукоўскага, д. 11а, 4-ы паверх
або па тэлефонах +375 (17) 317 04 71; +375 (17) 317 04 72; +375 (17) 317 04 73; +375 (17) 317 04 74; +375 (17) 317 04 75; +375 (17) 317 04 76; +375 (29) 198 60 11; +375 (44) 588 60 11.