06.10.2023 супрацоўнікі Судова-экспертнай калегіі бралі ўдзел у міжнароднай канферэнцыі “Адвакатура Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі на прасторы Саюзнай дзяржавы. Актуальныя пытанні адвакацкай дзейнасці», арганізаванай Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў, Федэральнай палатай адвакатаў Расійскай Федэрацыі і Міжнародным Саюзам (Садружнасцю) адвакатаў пры спонсарскай падтрымцы Судова-экспертнай калегіі.
Дырэктар Судова-экспертнай калегіі Генадзь Мікалаевіч Ігнатковіч выступіў на канферэнцыі з дакладам на тэму "Узаемадзеянне эксперта і адваката: праблемы і шляхі супрацоўніцтва".
У мерапрыемстве бралі ўдзел больш за 200 прадстаўнікоў адвакатуры Беларусі і Расіі. Мерапрыемства праходзіла ў канферэнц-зале Прэзідэнт-атэля ў горадзе Мінску.