01.02.2021 загадам Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь унесены змяненні і дапаўненні ў спецыяльны дазвол (ліцэнзію) ТАА «Судова-экспертная калегія» на ажыццяўленне дзейнасці па правядзенні судовых экспертыз. З дадзенага моманту кампанія можа таксама праводзіць судовыя экспертызы радыёэлектронных прыладаў і электрабытавой тэхнікі.