22.06.2018 на сталічным тэлеканале СТВ выйшаў выпуск праграмы «Добро пожаловаться» («Запрашаем паскардзіцца»), дзе начальнік аддзела таваразнаўчых экспертыз Судова-экспертнай калегіі Хацкевіч Ірына Канстанцінаўна выступіла ў ролі запрошанага эксперта. Перадача была прысвечана спрэчцы, якая разгарэлася паміж адным са сталічных атэльеі грамадзянкай г.Мiнску. Жыхарка звярнулася ў кампанію за перашывам футравога вырабу. Праверка якасці, праведзеная Ірынай Хацкевіч, дапамагла праліць святло на канфліктную сітуацыю.