11-13.02.2019 супрацоўнікі Судова-экспертнай калегіі бяруць удзел у конкурсе «Стары тэлевізар 4k», які праводзіцца ААТ «БелВТИ» сумесна з відэасэрвісам VOKA ад УП «Велком» і арганізаваным PR-агенцтвам Sette Studio. З 28.01.2019 па 10.02.2019 ва ўсіх пунктах ААТ «БелВТІ» праходзіла акцыя - кожны, хто здаваў тэлевізар для перапрацоўкі ў гэты перыяд, атрымае месячную падпіску на VOKA з сінематэкай папулярных фільмаў у фармаце 4К і зможа прэтэндаваць на ўзнагароду ад арганізатара конкурсу ў 4000 рублёў за самы стары тэлевізар.
Самы стары тэлевізар і яго гаспадар-пераможца конкурсу вызначаны 12.02.2019 конкурснай экспертнай камісіяй, у склад якой увайшлі дырэктар Судова-экспертнай калегіі Ігнатковіч Генадзь Мікалаевіч і эксперт па тэхнічнай экспертызе Судова-экспертнай калегіi Ракаў Юрый Станіслававіч.
Узнагароджанне пераможцы конкурсу адбудзецца 13.02.2019.