13.01.2022 у Судова-экспертнай калегіі прайшоў семінар "Пытанні назначэння судовай экспертызы" для адвакатаў. На гэты раз дакладчыкамі на семінары выступілі Ірына Канстанцінаўна Хацкевіч, начальнік аддзела таваразнаўчых экспертыз нашай кампаніі, і Канстанцін Ігаравіч Дадзькоў - начальнік выпрабавальнай лабараторыі Судова-экспертнай калегіі. Ірына Канстанцінаўна прачытала лекцыю на тэму "Асаблівасці правядзення судова-таваразнаўчых экспертыз (тавараў пасля хімчысткі і рамонту, ювелірных вырабаў, адзення і абутку, вырабаў з драўніны, драўняных матэрыялаў і іншых груп тавараў народнага спажывання", а Канстанцін Ігаравіч выступіў з дакладам "Асаблівасці правядзення спецыяльнага псіхалагічнага даследавання з прымяненнем кантактнага паліграфа ў судовым працэсе".