30.09.2022 Судова-экспертная калегія атрымала ўзнагароду за перамогу ў конкурсе "Лідары ў будаўніцтве. Кампанія года-2022". Наша кампанія атрымала галоўны прыз у намінацыі «Дзейнасць па ажыццяўленні судовай будаўніча-тэхнічнай экспертызы». Дырэктару Судова-экспертнай калегіі Генадзю Мікалаевічу Ігнатковічу ўручылі дыплом пераможцы першай ступені і ганаровы "Залаты знак" конкурсу на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання, якая прайшла ў бальнай зале гатэля DoubleTree by Hilton на пр. Пераможцаў, 9 у г. Мінску.