+375 (17) 317-04-71

+375 (17) 317-04-72

Галоўная

Аб нас

Судовыя экспертызы

Экспертныя даследаванні

Вымярэнні і разлiкi

Кантакты

+375 (29) 109-60-11

+375 (44) 588-60-11

Навучанне

31.05.2023 эксперты нашай кампаніі зноў выступілі на семінары ў Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў. Дырэктар Судова-экспертнай калегіі Генадзь Мікалаевіч Ігнатковіч і начальнік аддзела экспертызы жылой нерухомасці Вольга Анатольеўна Філіпчык выступілі на мерапрыемстве з лекцыяй на тэму "Асаблівасці правядзення будаўніча-тэхнічных экспертыз, звязаных з раздзелам жылых дамоў і зямельных участкаў, а таксама зямельнымі спрэчкамі".

26.05.2023 эксперты Судова-экспертнай калегіі ў складзе 5 чалавек бралі ўдзел у Рэспубліканскім семінары "Актуальныя пытанні правядзення судовых будаўніча-тэхнічных экспертыз", які праходзіў у Цэнтральным апараце Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь. Супрацоўнікі нашай кампаніі прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні вынесеных на разгляд мерапрыемства тым, у прыватнасці, прысвечаных раздзелам жылых дамоў і ўчасткаў, а таксама экспертызам, звязаным з зямельнымі спрэчкамі.

21.02.2023 дырэктар Судова-экспертнай калегіі Генадзь Мікалаевіч Ігнатковіч выступіў у ліку экспертаў на семінары па судовай будаўніча-тэхнічнай экспертызе, які прайшоў у Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў. На гэты раз мерапрыемства праходзіла ў фармаце дыскусіі, абмену думкамі і абмеркавання праблемных пытанняў.

19-20.03.2023 дырэктар Судова-экспертнай калегіі Генадзь Мікалаевіч Ігнатковіч браў удзел у правядзенні дзяржаўных экзаменаў па спецыяльнасці "Маркетынг" ва Установе адукацыі "Мінскі дзяржаўны абласны каледж" у якасці старшыні Дзяржаўнай кваліфікацыйнай камісіі.

09.02.2023 у Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў прайшоў семінар, на якім адвакаты працягнулі вывучэнне тэмы асаблівасцей правядзення судовых экспертыз з экспертамі Судова-экспертнай калегіі. З уступнымі словамі ўдзельнікаў мерапрыемства віталі старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Аляксей Іванавіч Швакоў і намеснік дырэктара па судовай экспертызе нашай кампаніі Дар'я Фёдараўна Баско. Начальнік аддзела таваразнаўчых экспертыз Судова-экспертнай калегіі Ірына Канстанцінаўна Хацкевіч прачытала слухачам лекцыю на тэму «Асаблівасці правядзення судовых таваразнаўчых экспертыз (тавараў пасля хімчысткі і рамонту, ювелірных вырабаў, адзення і абутку)», а начальнік аддзела аўтатэхнічных экспертыз кампаніі Сяргей Аляксандравіч Кіршанкоў выступіў з дакладам «Асаблівасці правядзення судовых аўтатэхнічных экспертыз абставінаў дарожна-транспартнага здарэння».

Кантакты

Адміністрацыя і экспертныя аддзелы
Беларусь, г. Мінск, вул. Жукоўскага, д. 11а, 4-ы паверх
+375 (17) 317 04 71, +375 (17) 317 04 72,
+375 (17) 317 04 73, +375 (17) 317 04 74,
+375 (17) 317 04 76, +375 (29) 109 60 11,
+375 (44) 588 60 11

E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Кабінет псіхолага і паліграфолага
Беларусь, г. Мінск, вул. Якубава, д. 80, 15-ы паверх
+375 (29) 397-31-71

Аддзел судовых экспертыз у г. Бабруйску
Беларусь, г. Бабруйск, вул. Пушкіна, д. 159, пам. 4
+375 (225) 70 57 93, +375 (29) 196 60 11

Юрыдычны адрас
Беларусь, г. Мінск, вул. Якубава, д. 80, 15-ы паверх