23.01.2018 ў Судова-экспертнай калегіі адбыўся семінар «Пытанні прызначэння судовай экспертызы» для адвакатаў.
З дакладам на тэму «Асаблівасці правядзення судовай таваразнаўчай экспертызы (тавараў пасля хімчысткі і рамонту, ювелірных вырабаў, адзення і абутку, вырабаў з драўніны, драўняных матэрыялаў і іншых груп тавараў народнага спажывання» на мерапрыемстве выступіла начальнік аддзела таваразнаўчых экспертыз Судова-экспертнай калегіі Хацкевіч Ірына Канстанцінаўна. Намеснік дырэктара па вытворчай дзейнасці Судова-экспертнай калегіі Дадзькоў Канстанцін Ігаравіч выступіў з дакладам «Асаблівасці правядзення экспертызы па абставінах няшчасных выпадкаў: дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць або адсутнасць прычынна-следчай сувязі з няшчасным выпадкам».
У семінары ўзялi ўдзел 20 адвакатаў з розных юрыдычных арганізацый, кансультацый, адвакацкіх бюро г. Мінска, абласных цэнтраў і іншых гарадоў Рэспублікі Беларусь.