22.02.2018 у Судова-экспертнай калегіі адбыўся практыка-арыентаваны семінар "Пытанні прызначэння судовай экспертызы" для адвакатаў. Мерапрыемства было прысвечанае наступным тэмам:
- Асаблівасці правядзення судовых экспертыз па ацэнцы кошту аб'ектаў грамадзянскіх правоў.
- Асаблівасці правядзення будаўніча-тэхнічных экспертыз, якія звязаныя з падзелам жыллевых дамоў і зямельных участкаў, а таксама з зямельнымі спрэчкамі.
Дакладчыкамі на семінары выступілі дырэктар Судова-экспертнай калегіі Ігнатковіч Генадзь Мікалаевіч, начальнік аддзела экспертыз па ацэнцы абсталявання і транспартных сродкаў Судова-экспертнай калегіі Макушава Інга Сяргееўна і начальнік аддзела экспертызы жыллевай нерухомасці Судова-экспертнай калегіі Філіпчык Вольга Анатольеўна.
У мерапрыемстве бралі ўдзел прадстаўнікі калегій з горада Мінска і абласных цэнтраў Рэспублікі Беларусь.