У перыяд з 02.04.2018 па 14.04.2018 супрацоўнікі Судова-экспертнай калегіі, у тым ліку дырэктар Ігнатковіч Генадзь Мікалаевіч, намеснік дырэктара па інжынерных паслугах Платак Аляксандр Маратавіч і інжынер-каштарыст Курэц Анастасія Аляксееўна прачыталі курс лекцый на чарговай сесіі па спецыяльнасці «Судовая будаўніча-тэхнічная экспертыза» ў ДзУА «Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь».