14 чэрвеня 2018 г. у Судова-экспертнай калегіі прайшоў семінар «Асаблівасці правядзення праверкі якасці і экспертызы абутку на этапе яе рэалізацыі і эксплуатацыі ў святле Закона Рэспублікі Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў ». З дакладамі на мерапрыемстве выступілі начальнік аддзела таваразнаўчых экспертыз Судова-экспертнай калегіі Хацкевіч Ірына Канстанцінаўна і судовы эксперт-адмысловец па таваразнаўчай экспертызе Судова-экспертнай калегіі Шэлег Вераніка Генадзьеўна. У гэты раз практыка-арыентаваны семінар наведалі 25 работнікаў гандлю.