21.06.2018 ў Судова-экспертнай калегіі адбыўся чарговы семінар «Пытанні прызначэння судовай экспертызы» для адвакатаў. Намеснік дырэктара по вытворчай дзейнасці Судова-экспертнай калегіі Дадзькоў Канстанцін Ігаравіч выступіў на мерапрыемстве з дакладам на тэму «Асаблівасці правядзення экспертызы па абставінах няшчасных выпадкаў: дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць або адсутнасць прычынна-следчай сувязі з няшчасным выпадкам». З дакладам «Асаблівасці правядзення судова-таваразнаўчай экспертызы (тавараў пасля хімчысткі і рамонту, ювелірных вырабаў, адзення і абутку, вырабаў з драўніны, драўняных матэрыялаў і іншых груп тавараў народнага спажывання» на мерапрыемстве выступіла начальнік аддзела таваразнаўчых экспертыз Судова-экспертнай калегіі Хацкевіч Ірына Канстанцінаўна.