28.08.2018 у Судова-экспертнай калегіi адбыўся чарговы семінар для адвакатаў «Пытанні прызначэння судовай экспертызы». Дырэктар Судова-экспертнай калегіі Ігнатковіч Генадзь Мікалаевіч выступіў на мерапрыемстве з дакладам на тэму «Асаблівасці правядзення будаўніча-тэхнічных экспертыз ў грамадзянскім працэсе». З дакладам «Асаблівасці правядзення судовых аўтатэхнічных экспертыз абставінаў дарожна-транспартнага здарэння» выступіў на семінары начальнік аддзела аўтатэхнічных экспертыз Судова-экспертнай калегіі Кіршанкоў Сяргей Аляксандравіч.