19.12.2018 у Судова-экспертнай калегіі адбыўся апошні ў гэтым годзе семінар з серыі «Пытанні прызначэння судовай экспертызы» для адвакатаў. У мерапрыемстве бралi ўдзел 26 адвакатаў з г. Мінска, абласных цэнтраў і іншых гарадоў Рэспублікі Беларусь, у тым ліку старшыня Гомельскай абласной калегіі адвакатаў - Сяргей Іванавіч Яфімовіч. На гэты раз практыка-арыентаваны семінар быў прысвечаны наступным тэмам:
- Асаблівасці правядзення судовых экспертыз па ацэнцы кошту аб'ектаў грамадзянскіх правоў.
- Асаблівасці правядзення судовых аўтатэхнічных экспертыз абставінаў дарожна-транспартнага здарэння.
Дакладчыкамі на мерапрыемстве выступілі дырэктар Судова-экспертнай калегіі Ігнатковіч Генадзь Мікалаевіч і начальнік аддзела аўтатэхнічных экспертыз Судова-экспертнай калегіі Кіршанкоў Сяргей Аляксандравіч.