Начальнік аддзела аўтатэхнічных экспертыз Судова-экспертнай калегіі Кіршанкоў Сяргей Аляксандравіч прайшоў павышэнне кваліфікацыі па аналізе і мадэляванні дарожна-транспартных здарэнняў з выкарыстаннем кампутарных праграм «PC-CRASH» і «PC-RECT», якое праводзілася ЗАТ «IМПУЛЬСАНА» у Маскве.
Таксама Судова-экспертная калегія стала афіцыйным карыстальнікам абноўленай версіі кампутарнай праграмы «PC-CRASH» - 12.1.