17.05.2019 супрацоўнікі Судова-экспертнай калегіі, у тым ліку дырэктар кампаніі Ігнатковіч Генадзь Мікалаевіч бралі ўдзел у семінары, які быў зарганізаваны Асацыяцыяй ацэначных арганізацый для беларускіх ацэншчыкаў. Навучанне праходзіла у форме майстар-класу па выкарыстанні сучасных ІТ-прадуктаў пры выкананні незалежнай ацэнкі. Семінар і майстар-клас правёў Раман Уладзіміравіч Бабенка - прафесійны ацэншчык, сябра Рады «Расейскага таварыства ацэншчыкаў», эксперт самарэгуляванай арганізацыі ацэншчыкаў «Расейскае таварыства ацэншчыкаў», Старшыня праўлення Растоўскага рэгіянальнага аддзялення Агульнарасейскай грамадскай арганізацыі «Расейскае таварыства ацэншчыкаў».