20.10.2021 у Судова-экспертнай калегіі адбыўся семінар для адвакатаў «Пытанні прызначэння судовай экспертызы», прысвечаны тэмам «Актуальныя пытанні судовай экспертызы з улікам зменаў дзеючага заканадаўства» і «Асаблівасці правядзення экспертызы па абставінах няшчасных выпадкаў: дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць або адсутнасць прычынна-выніковай сувязі з няшчасным выпадкам». Дакладчыкамі на семінары выступілі дырэктар Судова-экспертнай калегіі Генадзь Мікалаевіч Ігнатковіч, намеснік дырэктара па судовай экспертызе Дар'я Фёдараўна Баско і начальнік выпрабавальнай лабараторыі Судова-экспертнай калегіі Канстанцін Ігаравіч Дадзькоў.