07.10.2021 у Судова-экспертнай калегіі зноў прайшоў семінар з серыі "Вопросы назначения судебной экспертизы" для адвакатаў. Начальнік аддзела таваразнаўчых экспертыз Ірына Канстанцінаўна Хацкевіч выступіла з дакладам на тэму "Асаблівасці правядзення судова- таваразнаўчых экспертыз (тавараў пасля хімчысткі і рамонту, ювелірных вырабаў, адзення, вырабаў з драўніны, драўняных матэрыялаў і іншых тавараў народнага спажывання)", а начальнік аддзела аўтатэхнічных экспертыз Судова-экспертнай калегіі Сяргей Аляксандравіч Кіршанкоў чытаў лекцыю "Асаблівасці правядзення судовых аўтатэхнічных экспертыз абставін дарожна-транспартнага здарэння".