14.12.2022 у Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў адбыўся семінар «Асаблівасці правядзення будаўніча-тэхнічных экспертыз, звязаных з зямельнымі спрэчкамі», прысвечаны пытанням падзелу жылых дамоў і зямельных участкаў. Лектарамі на мерапрыемстве выступілі дырэктар Судова-экспертнай калегіі Генадзь Мікалаевіч Ігнатковіч і начальнік аддзела экспертызы жылой нерухомасці кампаніі Вольга Анатольеўна Філіпчык.