+375 (17) 317-04-71

+375 (17) 317-04-72

Галоўная

Аб нас

Экспертызы

Інжынерныя паслугі

Вымярэнні і ацэнка

Семінары

Кантакты

+375 (29) 109-60-11

+375 (44) 588-60-11

Публікацыі

03.11.2020 ў выданні «Эканамічная газета» выйшаў артыкул «Правядзенне экспертызы якасці выкананых работ: меркаванне эксперта і спецыяліста ў будаўніцтве», у тым ліку прысвечаная выступу дырэктара Судова-экспертнай калегіі Ігнатковіча Генадзя Мікалаевіча на канферэнцыі «LegalWeek. Будаўнічая дзейнасць-2020». У артыкуле былі закрануты ключавыя моманты прызначэння і правядзення экспертызы па пытаннях спрэчных момантаў у будаўніцтве і праектаванні. 

Пазнаёміцца з поўным тэкстам артыкула можна на партале «Эканамічнай газеты»:
https://neg.by/novosti/otkrytj/provedenie-ekspertizy-kachestva-vypolnennyh-rabot-mnenie-eksperta-i-specialista-v-stroitelstve

На беларускім партале Onliner.by у раздзеле «Нерухомасць» быў апублікаваны артыкул аб вымярэнні гукаізаляцыі супрацоўнікамі Судова-экспертнай калегіі ў жылым комплексе «Браслаўскі»:

https://realt.onliner.by/2020/04/07/braslavskij

Адмысловец па тэхнічнай экспертызе Судова-экспертнай калегіi Ракаў Юрый Станіслававіч выступіў экспертам пры вырашэнні спрэчкі, якая ўзнікла паміж двума грамадзянамі - прадаўцом і пакупніком відэакарты. Адзін з мужчын набыў тавар у іншага па аб'яве, якая была размешчаная у Інтэрнэце. Па словах пакупніка, відэакарта апынулася няспраўнай. Экспертыза тавару, якая была праведзеная ў Судова-экспертнай калегіі, пацвердзіла фатальную паломку відэакарты, але ранейшы ўладальнік не згодны з рашэннем суда, што прынятае не на яго карысць - мужчына сцвярджае, што карта не была няспраўная на момант перадачы пакупніку.

Азнаёміцца з поўным тэкстам артыкула можна на партале TUT.by:
https://finance.tut.by/news632836.html?utm_source=editorial_block&utm_campaign=recirculation_tut&utm_medium=read_more

27.06.2019 на партале TUT.by быў апублікаваны артыкул, прысвечана канфлікту, які разгарэўся паміж жыхарамі аднаго з раёнаў Мінска і кампаніяй-забудоўшчыкам. Жыхары раёна ў межах вуліц Грыбаедава - Гастэла - Тарханава выступаюць супраць будоўлі дома, які, на іх думку, створыць сур'ёзныя праблемы для мясцовых. Новы 12-павярховы аб'ект перачыніць доступ сонечнага святла ў кватэры суседніх дамоў, што парушыць нормы па інсаляцыі, асабліва - у зімовы час. Пасля звароту ў Камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва, мясцовыя жыхары атрымалі адказ, што праект аб'екта, які будуецца, у студзені 2019 гады атрымаў станоўчае заключэнне Дзяржбудэкспертызы, згодна з якім праектнымі рашэннямі забяспечаная працягласць бесперапыннай інсаляцыі кватэр. У сваю чаргу, жыхары звярнуліся ў Судова-экспертную калегію за правядзеннем яшчэ адной экспертызы па інсаляцыі. Заключэнне экспертаў кампаніі пацвердзіла здагадкi мясцовых жыхароў - узвядзенне новага шматкватэрнага жыллёвага дома сапраўды прывядзе да парушэнняў патрабаванняў па інсаляцыі жылых памяшканняў у доме па вуліцы Гастэлы, 6 (працягласць інсаляцыі ў кватэры № 16 складзе 49 хвілін замест мінімальных двух гадзін, а ў кватэры № 2 будзе круглагадовае зацямненне). Пры гэтым варта адзначыць, што праводзілася экспертыза толькі аднаго паверху ў адным доме, але ўжо былі выяўленыя будучыя парушэнні нормаў інсаляцыі. Побач з аб'ектам, які будуецца, размяшчаюцца яшчэ тры жыллёвыя дамы. На дадзены момант барацьба жыхароў раёна за іх правы працягваецца.

Чытаць матэрыял цалкам на партале TUT.by: https://realty.tut.by/news/building/642670.html

26.12.2018 выйшаў 48 нумар «Белгазеты», у якім быў апублікаваны артыкул дырэктара Судова-экспертнай калегіі Ігнатковіча Генадзя Мікалаевіча. У артыкуле Генадзь Мікалаевіч падвёў для кампаніі вынікі адыходзячага года, якія вызначна можна назваць станоўчымі. У 2018 годзе Судова-экспертная калегія працягнула стабільную і ўпэўненую працу ў галіне вытворчасці судовых экспертыз як асноўнага напрамку дзейнасці кампаніі. Таксама дынамічна і актыўна развіваліся і спадарожныя напрамкі працы арганізацыі. Павялічылася колькасць атэставаных судовых экспертаў у ліку супрацоўнікаў капанii, работнікі падвышалі сваю кваліфікацыю як у Рэспубліцы Беларусь, гэтак і за мяжой - у Літве, Расеі, Украіне. У 2019 годзе Судова-экспертная калегія адзначыць свой 10-гадовы юбілей. У планах кампаніі - працягваць развівацца і расці, захоўваючы свой галоўны падыход да аказання ўсіх відаў прапанаваных паслуг - выконваць сваю працу добра. У канцы артыкула Генадзь Мікалаевіч павіншаваў чытачоў «Белгазеты», кліентаў кампаніі і ўсіх грамадзян Рэспублікі Беларусь з надыходзячым Новым годам і пажадаў ім шчасця, павышэння даходаў і радасці.

Кантакты

Адміністрацыя і экспертныя аддзелы
Беларусь, г. Мінск, вул. Жукоўскага, д. 11а, 4-ы паверх
+375 (17) 317 04 71, +375 (17) 317 04 72,
+375 (17) 317 04 73, +375 (17) 317 04 74,
+375 (17) 317 04 76, +375 (29) 109 60 11,
+375 (44) 588 60 11

E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Кабінет псіхолага і паліграфолага
Беларусь, г. Мінск, вул. Якубава, д. 80, 15-ы паверх
+375 (29) 397-31-71

Аддзел судовых экспертыз у г. Бабруйску
Беларусь, г. Бабруйск, вул. Пушкіна, д. 159, пам. 4
+375 (225) 70 57 93, +375 (29) 196 60 11

Юрыдычны адрас
Беларусь, г. Мінск, вул. Якубава, д. 80, 15-ы паверх