02.10.2018 выйшаў выпуск газеты «Народная воля» №78, у якім быў размешчаны артыкул-журналісцкае расследаванне, якое прысвечанае рознагалоссю жыхароў пасёлкаў Утульны, Вялікае Сціклева, мікрараёна «Шабаны» і садовага таварыства «Азярышча» і Беларускай чыгункай. Цягнікi, якія праходзяць па чыгуначнай галінцы Калодзішчы-Шабаны, ствараюць празмерныя шум і вібрацыю, не дазваляючы людзям спакойна спаць па начох. Судова-экспертная калегія прыняла ўдзел у расследаванні - эксперт арганізацыі правёў незалежнае вымярэнне ў дамах жыхароў, якое пацвердзіла перавышэнне нормы шуму на 6 дэцыбел ў дзённы час і на 16 - у начны.