07.06.2024 у выданні «Беларусь Сёння» быў апублікаваны артыкул, прысвечаны барацьбе за свае правы спажыўцоў, якія набылі газонакасілку, ў далейшым адмовіўшую пасля ўсяго некалькіх разоў выкарыстання. Праверка працаздольнасці газонакасілкі, праведзеная прадаўцом, а таксама экспертыза, даручаная іншай экспертнай арганізацыі, паказалі, што паломка адбылася з прычыны парушэння правілаў тэхабслугоўвання і эксплуатацыі спажыўцом. Нязгодныя з высновамі праведзеных даследаванняў пакупнікі звярнуліся ў таварыства абароны правоў спажыўцоў. Пасля паступлення іскавай заявы ў суд Партызанскага раёна г. Мінска, паўторная экспертыза газонакасілкі была даручана Судова-экспертнай калегіі. Праведзеная экспертыза паказала, што віны спажыўца ў паломцы газонакасілкі няма, і ў вырабе маецца вытворчы дэфект, дапушчаны на стадыі выраба цыліндру і рухавіка ў зборы. Таксама ў працэсе даследавання было ўстаноўлена, што газонакасілка, якая пазіцыянавалася ў продажы як шведская, насамрэч была выраблена ў Кітаі. У выніку спажыўцам быў вернуты кошт газонакасілкі, а таксама сума за няўстойку і маральную шкоду. Таксама прадавец аплаціў у выглядзе штрафаў, дзяржпошліны, выплаты таварыству абароны правоў спажыўцоў і кошту экспертызы яшчэ больш за 4 тысячы рублёў.
З арыгінальным тэкстам артыкула можна азнаёміцца на афіцыйным сайце «Беларусь Сегодня»:
Чытаць артыкул