6-7 верасня 2018 года прадстаўнікі Судова-экспертнай калегіі ў асобе дырэктара Iгнатковiча Генадзя Мікалаевіча, начальніка аддзела экспертызы і ацэнкі абсталявання і транспартных сродкаў Макушэвай Інгі Сяргееўны і судовага эксперта-спецыяліста Шабека Уладзіміра Леанідавіча ўзялi ўдзел у ХХІV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Перспектывы развіцця ацэнкі маёмасці: заканадаўства, дэрэгуляцыя, метадалогія, практыка» у г. Адэса, Украіна. У склад удзельнікаў мерапрыемства таксама ўвайшлі вядучыя ацэншчыкі Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Румыніі.