15-17 мая 2024 г. супрацоўнікі Судова-экспертнай калегіі бралі ўдзел у V Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Якасць паслуг у ацэначнай дзейнасці”, арганізаванай Асацыяцыяй ацэначных арганізацый. У гэтым годзе канферэнцыя прымеркавана да дзесяцігоддзя Асацыяцыі. Мерапрыемства праходзіла ў гатэлі "Вікторыя" ў горадзе Мінску. У канферэнцыі бралі ўдзел прадстаўнікі ацэначных арганізацый і аб'яднанняў з Беларусі, Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Расійскай Федэрацыі.
Дырэктар Судова-экспертнай калегіі Генадзь Мікалаевіч Ігнатковіч выступіў на канферэнцыі з дакладам "Выкарыстанне вынікаў працы ацэншчыкаў у судовых працэсах".
У рамках міжнароднай канферэнцыі Генадзь Мікалаевіч, у складзе навукова-метадычнай рады, быў узнагароджаны падзякай «За добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, актыўны ўдзел у працы Асацыяцыі ацэначных арганізацый». Падзяка была ўручана нашаму кіраўніку старшынёй Асацыяцыі ацэначных арганізацый Святланай Пятроўнай Юрэняй.