+375 (17) 317-04-71

+375 (17) 317-04-72

Галоўная

Аб нас

Судовыя экспертызы

Экспертныя даследаванні

Вымярэнні і разлiкi

Кантакты

+375 (29) 109-60-11

+375 (44) 588-60-11

Навіны

З 10 па 14 чэрвеня 2024 г. начальнік выпрабавальнай лабараторыі Судова-экспертнай калегіі Канстанцін Ігаравіч Дадзькоў павышаў кваліфікацыю ў ДУА "Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь" па праграме "Сучасныя падыходы да правядзення"судовай таваразнаўчай экспертызы".

07.06.2024 у выданні «Беларусь Сёння» быў апублікаваны артыкул, прысвечаны барацьбе за свае правы спажыўцоў, якія набылі газонакасілку, ў далейшым адмовіўшую пасля ўсяго некалькіх разоў выкарыстання. Праверка працаздольнасці газонакасілкі, праведзеная прадаўцом, а таксама экспертыза, даручаная іншай экспертнай арганізацыі, паказалі, што паломка адбылася з прычыны парушэння правілаў тэхабслугоўвання і эксплуатацыі спажыўцом. Нязгодныя з высновамі праведзеных даследаванняў пакупнікі звярнуліся ў таварыства абароны правоў спажыўцоў. Пасля паступлення іскавай заявы ў суд Партызанскага раёна г. Мінска, паўторная экспертыза газонакасілкі была даручана Судова-экспертнай калегіі. Праведзеная экспертыза паказала, што віны спажыўца ў паломцы газонакасілкі няма, і ў вырабе маецца вытворчы дэфект, дапушчаны на стадыі выраба цыліндру і рухавіка ў зборы. Таксама ў працэсе даследавання было ўстаноўлена, што газонакасілка, якая пазіцыянавалася ў продажы як шведская, насамрэч была выраблена ў Кітаі. У выніку спажыўцам быў вернуты кошт газонакасілкі, а таксама сума за няўстойку і маральную шкоду. Таксама прадавец аплаціў у выглядзе штрафаў, дзяржпошліны, выплаты таварыству абароны правоў спажыўцоў і кошту экспертызы яшчэ больш за 4 тысячы рублёў.

З арыгінальным тэкстам артыкула можна азнаёміцца на афіцыйным сайце «Беларусь Сегодня»:
Чытаць артыкул

04.06.2024 дырэктар Судова-экспертнай калегіі Генадзь Мікалаевіч Ігнатковіч браў удзел у міжнароднай канферэнцыі "Адвакацкая дзейнасць у Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь. Міжнародныя прынцыпы і стандарты. Шляхі ўзаемадзеяння". Мерапрыемства арганізавана Міжнародным саюзам адвакатаў, Федэральным саюзам адвакатаў Расіі, а таксама Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў пры падтрымцы Судова-экспертнай калегіі.

Канферэнцыя праходзіць у гатэлі Robinson club у г. Мінску. У мерапрыемстве бралі ўдзел прадстаўнікі адвакатуры, кіраўнікі арганізацый і аб'яднанняў Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь.

У ходзе канферэнцыі прэзідыум Міжнароднага Саюза адвакатаў уручыў Генадзю Мікалаевічу Падзяку за плённую работу па ўмацаванні дружбы і міжнароднага супрацоўніцтва адвакатаў Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь.

05.06.2023 начальнік выпрабавальнай лабараторыі Судова-экспертнай калегіі Канстанцін Ігаравіч Дадзькоў правёў у Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў семінар на тэму "Асаблівасці правядзення спецыяльнага псіхалагічнага даследавання з ужываннем кантактнага паліграфа ў судовым працэсе".

22-24.05.2024 эксперт па тэхнічнай экспертызе Судова-экспертнай калегіі Сурма Валянцін Мікалаевіч, эксперт па тэхнічнай экспертызе Ракаў Юрый Станіслававіч, спецыяліст па аўтатэхнічнай экспертызе Талапіла Віталь Пятровіч i судовы эксперт-спецыялiст Пiнчук Генздiй Юр'евiч прайшлі навучальныя курсы па тэме "Электрамабілі: асаблівасці прылады, эксплуатацыі, дыягностыкі" у філіяле "Мінскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж імя акадэміка М.С. Высоцкага" ўстановы адукацыі "Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі".

Кантакты

Адміністрацыя і экспертныя аддзелы
Беларусь, г. Мінск, вул. Жукоўскага, д. 11а, 4-ы паверх
+375 (17) 317 04 71, +375 (17) 317 04 72,
+375 (17) 317 04 73, +375 (17) 317 04 74,
+375 (17) 317 04 76, +375 (29) 109 60 11,
+375 (44) 588 60 11

E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Кабінет псіхолага і паліграфолага
Беларусь, г. Мінск, вул. Якубава, д. 80, 15-ы паверх
+375 (29) 397-31-71

Аддзел судовых экспертыз у г. Бабруйску
Беларусь, г. Бабруйск, вул. Пушкіна, д. 159, пам. 4
+375 (225) 70 57 93, +375 (29) 196 60 11

Юрыдычны адрас
Беларусь, г. Мінск, вул. Якубава, д. 80, 15-ы паверх