У рамках правядзення інспекцыйнага кантролю сістэмы менеджменту Судова-экспертнай калегіі была пашыраная галіна акрэдытацыі, і акрэдытаваны орган па сертыфікацыі сістэм менеджменту РУП «БелДзІСС» засведчыў, што ўсе працэсы сістэмы менеджменту адпавядаюць патрабаванням новай версіі стандарта DIN EN ISO 9001:2015.
Судова-экспертнай калегіі выдадзены сертыфікат адпаведнасці № QMS-00134 на сістэму менеджмента, які распаўсюджваецца на правядзенне вымярэнняў, выпрабаванняў і неразбуральнага кантролю; выкананне праектных разлікаў, акустычных, святлотэхнічных і цеплатэхнічных разлікаў у галіне будаўніцтва, разлікаў сістэм вентыляцыі, кандыцыянавання, трываласных разлікаў і разлікаў у галіне праектавання санітарна-ахоўных зон; выкананне працы па абследаванні будынкаў і збудаванняў; адмысловыя псіхафізіялагічныя даследаванні (праверкі) з выкарыстаннем паліграфа.
Судова-экспертная калегія стала першай судова-экспертнай установай у Рэспубліцы Беларусь, якая паспяхова прайшла сертыфікацыю сістэмы менеджменту на адпаведнасць патрабаванням новай версіі стандарта DIN EN ISO 9001:2015.