03.03.2021 ў Судова-экспертнай калегіі адбыўся семінар для адвакатаў, прысвечаны тэме «Актуальныя пытанні судовай экспертызы з улікам змяненняў дзеючага заканадаўства». Мерапрыемства наведалі адвакаты Мінскай гарадской калегіі адвакатаў. Дакладчыкамі на семінары выступілі дырэктар Судова-экспертнай калегіі Генадзь Мікалаевіч Ігнатковіч і намеснік дырэктара па судовай экспертызе Дар'я Фёдараўна Баско.