17.10.2018 на партале Onliner быў апублікаваны артыкул пра канфлікт паміж спажыўцамі - шлюбнай парай з горада Мінска, і індывідуальным прадпрымальнікам, з якім была заключаная дамова на ашалёўку столі ў іх кватэры гіпсакардонам, яго шпатлёўку і афарбоўку. Судова-экспертная калегія брала ўдзел у вырашэнні спрэчкі - незадаволеныя якасцю выкананай аздобнай працы спажыўцы звярнуліся ў нашу арганізацыю за правядзеннем экспертызы. Па выніках экспертызы, праведзенай супрацоўнікамі Судова-экспертнай калегіі, у тым ліку намеснікам начальніка аддзела будаўніча-тэхнічных экспертыз, судовым экспертам Хiнько Аляксандрам Сяргеевічам, было ўстаноўлена, што праца сапраўды выкананая з парушэннем патрабаванняў тэхнічнага кодэкса ўсталяванай практыкі. Канчатковае рашэнне па гэтым канфлікце будзе прынятае ўжо ў судзе.
З поўным тэкстам артыкула можна азнаёміцца на партале Onliner: https://realt.onliner.by/2018/10/17/master-6