+375 (17) 317-04-71

+375 (17) 317-04-72

Галоўная

Аб нас

Судовыя экспертызы

Экспертныя даследаванні

Вымярэнні і разлiкi

Кантакты

+375 (29) 109-60-11

+375 (44) 588-60-11

Выставы і канферэнцыі

04.06.2024 дырэктар Судова-экспертнай калегіі Генадзь Мікалаевіч Ігнатковіч браў удзел у міжнароднай канферэнцыі "Адвакацкая дзейнасць у Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь. Міжнародныя прынцыпы і стандарты. Шляхі ўзаемадзеяння". Мерапрыемства арганізавана Міжнародным саюзам адвакатаў, Федэральным саюзам адвакатаў Расіі, а таксама Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў пры падтрымцы Судова-экспертнай калегіі.

Канферэнцыя праходзіць у гатэлі Robinson club у г. Мінску. У мерапрыемстве бралі ўдзел прадстаўнікі адвакатуры, кіраўнікі арганізацый і аб'яднанняў Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь.

У ходзе канферэнцыі прэзідыум Міжнароднага Саюза адвакатаў уручыў Генадзю Мікалаевічу Падзяку за плённую работу па ўмацаванні дружбы і міжнароднага супрацоўніцтва адвакатаў Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь.

15-17 мая 2024 г. супрацоўнікі Судова-экспертнай калегіі бралі ўдзел у V Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Якасць паслуг у ацэначнай дзейнасці”, арганізаванай Асацыяцыяй ацэначных арганізацый. У гэтым годзе канферэнцыя прымеркавана да дзесяцігоддзя Асацыяцыі. Мерапрыемства праходзіла ў гатэлі "Вікторыя" ў горадзе Мінску. У канферэнцыі бралі ўдзел прадстаўнікі ацэначных арганізацый і аб'яднанняў з Беларусі, Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Расійскай Федэрацыі.

Дырэктар Судова-экспертнай калегіі Генадзь Мікалаевіч Ігнатковіч выступіў на канферэнцыі з дакладам "Выкарыстанне вынікаў працы ацэншчыкаў у судовых працэсах".

У рамках міжнароднай канферэнцыі Генадзь Мікалаевіч, у складзе навукова-метадычнай рады, быў узнагароджаны падзякай «За добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, актыўны ўдзел у працы Асацыяцыі ацэначных арганізацый». Падзяка была ўручана нашаму кіраўніку старшынёй Асацыяцыі ацэначных арганізацый Святланай Пятроўнай Юрэняй.

23-24.09.2023 года спецыяліст Судова-экспертнай каллегіі браў удзел ў VII Міжнародным круглым стале паліграфолагаў і прафайлераў (г. Масква, Расійская Федэрацыя).

04.10.2023 супрацоўнікі Судова-экспертнай калегіі наведалі аўтамабільную выставу AUTOEXPO-2023, якая зноў адкрылася ў Беларусі пасля дзесяцігадовага перапынку. У мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктар нашай кампаніі Генадзь Мікалаевіч Ігнатковіч, а таксама намеснік дырэктара па аўтатаваразнаўчай і таваразнаўчай экспертызе Інга Сяргееўна Макушава і судовы эксперт-спецыяліст Генадзь Юр'евіч Пінчук.

19.07.2023 супрацоўнікі Судова-экспертнай калегіі ўдзельнічаюць у Міжнародным форуме па пытаннях забеспячэння якасці паслуг высокарызыкоўных і высокакваліфікаваных сфер дзейнасці, прымеркаванага да 20-годдзя Цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў сістэмы Дзяржкаммаёмасці. Нашу кампанію на мерапрыемстве прадстаўляюць дырэктар Генадзь Мікалаевіч Ігнатковіч і намеснік дырэктара па аўтатаваразнаўчай і таваразнаўчай экспертызе Інга Сяргееўна Макушава.

У лік арганізатараў Міжнароднага форуму ўваходзіць Асацыяцыя ацэначных арганізацый Беларусі, а генеральным партнёрам мерапрыемства выступае Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь. Першы дзень Форума праходзіць у гасцініцы "Пекін" у горадзе Мінску. На мерапрыемстве выступілі прадстаўнікі прафесійных аб'яднанняў ацэншчыкаў з Беларусі, Турцыі, Казахстана, Расійскай Федэрацыі, Азербайджана, Кыргызстана, Башкартастана, Татарстана, Узбекістана, Удмурцкай Рэспублікі.

Кантакты

Адміністрацыя і экспертныя аддзелы
Беларусь, г. Мінск, вул. Жукоўскага, д. 11а, 4-ы паверх
+375 (17) 317 04 71, +375 (17) 317 04 72,
+375 (17) 317 04 73, +375 (17) 317 04 74,
+375 (17) 317 04 76, +375 (29) 109 60 11,
+375 (44) 588 60 11

E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Кабінет псіхолага і паліграфолага
Беларусь, г. Мінск, вул. Якубава, д. 80, 15-ы паверх
+375 (29) 397-31-71

Аддзел судовых экспертыз у г. Бабруйску
Беларусь, г. Бабруйск, вул. Пушкіна, д. 159, пам. 4
+375 (225) 70 57 93, +375 (29) 196 60 11

Юрыдычны адрас
Беларусь, г. Мінск, вул. Якубава, д. 80, 15-ы паверх