Дырэктар Судова-экспертнай калегіі Генадзь Мікалаевіч Ігнатковіч браў удзел у XXI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі: «Практычныя аспекты ацэнкі бізнесу і нерухомасці», якая адбылася 15-16 верасня 2016 года ў горадзе Адэса, Украіна. У дэлегацыі ад Рэспублікі Беларусь былі таксама старшыня Асацыяцыі ацэначных арганізацый Рэспублікі Беларусь - Юрэня С.П., супрацоўнікі Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і ТАА «Цэнтр ацэнкі». У канферэнцыі бралі ўдзел прадстаўнікі Малдовы і Грузіі. У рамках мерапрыемства было падпісанае пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Асацыяцыяй ацэначных арганізацый Рэспублікі Беларусь, у асобе Старшыні Юрэні Святланы Пятроўны, і Украінскім таварыствам ацэншчыкаў, у асобе кіраўніка Рады Шалаева Уладзіміра Мікалаевіча.